Кореличские школьники встретились за круглым столом «Знания против СПИДа». 21.by

Кореличские школьники встретились за круглым столом «Знания против СПИДа»

02.12.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 снежня на календары пазначаны, як Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Напярэдадні, 30 лістапада, у чытальнай зале Карэліцкай раённай бібліятэкі адбыўся круглы стол «Веды супраць СНІДу».

Мадэратарам сур’ёзнай размовы з сямікласнікамі з сярэдняй школы №1 выступіў загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі Міхаіл Лагута. Пра медыцынскі аспект і асновы прафілактыкі ВІЧ/СНІД распавяла ўрач-рэнтгенолаг Карэліцкай цэнтральнай раённай паліклінікі Марыя Самалюк. Благачынны цэркваў Карэліцкай акругі протаіерэй Мікалай Орса звярнуў увагу прысутных на тое, як важна дзеля свайго ўласнага здароўя і сваіх блізкіх супрацьстаяць спакусам і абіраць маральнае і духоўнае жыццё. Таксама ўдзельнікі круглага стала пазнаёміліся з інфармацыйнымі брашурамі і тэматычнай кніжнай выставай «ВІЧ-інфекцыя: міфы і рэальнасць».






Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 снежня на календары пазначаны, як Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Напярэдадні, 30 лістапада, у чытальнай зале Карэліцкай раённай бібліятэкі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика