2 снежня – Дзень юрыста. Будні Смаргонскай натарыяльнай канторы
02.12.2018
—
Новости Общества
|
Алена Крыльцова і Маргарыта Франюк працуюць натарыусамі працяглы час. Спачатку яны былі кансультантамі ў натарыяльнай канторы, а прыйшлі ў гэту ўстанову з розных службаў.
Натарыусы Гродзенскай натарыяльнай акругі Алена КРЫЛЬЦОВА і Маргарыта ФРАНЮК. Алена Юр’еўна раней працавала галоўным спецыялістам у аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, а Маргарыта Міхайлаўна – у судзе кансультантам, потым старшым судовым выканаўцам. На пасадзе натарыуса адказнасці стала больш, работы таксама. Некаторыя дні бываюць вельмі загружанымі. Іншым разам па просьбе чалавека натарыусам прыходзіцца выязджаць у сельскую мясцовасць для выканання натарыяльных дзеянняў.
Калектыў у натарыяльнай канторы невялікі, але згуртаваны. Ён складаецца з 5 натарыусаў, аднаго кансультанта і аднаго архіварыуса. Усе любяць сваю работу, з задавальненнем працуюць з наведвальнікамі. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алена Крыльцова і Маргарыта Франюк працуюць натарыусамі працяглы час. Спачатку яны былі кансультантамі ў натарыяльнай канторы, а прыйшлі ў гэту ўстанову з розных... |
|