Дзве сям’і, дзве шчаслівыя гісторыі: Сем’і Кот і Ведзень
01.02.2019
—
Новости Общества
|
Адзінаццаць гадоў таму на Смаргоншчыне быў створаны першы дзіцячы дом сямейнага тыпу. Тады пад сваю апеку дзетак узяла сям’я Рэшкевіч з Асінаўшчызны. А праз год яшчэ дзве сям’і Кот і Ведзень вырашылі падзяліцца цяплом з асірацелымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі. Дзесяць гадоў у маштабе сям’і – гэта і многа, і мала. Старэйшыя дзеці падрастаюць і ствараюць свае сем’і, робяць жыццёвыя памылкі і святкуюць дасягненні. А з мамінай кухні гэтак жа апетытна пахне аладкамі, і на пах гэты збіраюцца і дарослыя, і малышы. Ды і госці не супраць зазірнуць. Вось і мы з калегамі з тэлебачання і радыё націскаем кнопку званка і хвалюемся: ці не перашкодзім штодзённым заняткам, ці чакаюць нас?
Алена Ведзень: “Усё трымаецца на любві!” З другога паверха чуецца тупат ног – цікаўныя малодшыя дзеці пазіраюць на нас і прыветна ўсміхаюцца, старэйшых мама кліча – як многія падлеткі, яны не любяць увагі і крыху саромеюцца. Да сям’і далучаецца тата, у якога сёння выхадны, тут жа з абодвух бакоў на яго ўзбіраюцца дзеці і прывычна ўладкоўваюцца на каленях. Пакуль бацькі з намі размаўляюць, хлопчыкі і дзяўчынкі ўважліва слухаюць, хоць гісторыю сям’і чулі не аднойчы, раз-пораз устаўляюць свае заўвагі і ўзрываюцца дружным смехам. Алена Гіпалітаўна расказвае, што з самага пачатку яны пяць гадоў былі гасцявой сям’ёй. Гэта атрымалася выпадкова. Яе муж Валерый Раманавіч паехаў, каб прывезці са школы-інтэрната суседскіх дзяцей, і вярнуўся з хлопчыкамі, якіх папрасілі ўзяць на летнія канікулы. Жонка не тое што здзівілася – ледзь прытомнасць не страціла. Тры месяцы чужыя людзі ў доме. А ў наступныя канікулы хлопчыкі прыехалі зноў. Родныя дзеці Ведзеняў ужо чакалі іх. Пасля бацькі прынялі рашэнне стаць прыёмнай сям’ёй, каб пасля канікул не развітвацца з “гасцямі”, якія даўно ўжо сталі сваімі. А ў 2008 годзе атрымалі статус дзіцячага дома сямейнага тыпу. І цяпер Алена і Валерый – бацькі дзевяці вельмі розных па ўзростах і характарах дзяцей. Ды што там дзевяці! Яшчэ ж ёсць родныя дзеці і сем выпускнікоў, як іх называюць афіцыйна. Але ж якія яны выпускнікі, проста дарослыя дачушкі і сыночкі, якім таксама патрэбна мама. Хаця б для таго, каб мімаходам сказаць у тэлефон: “Мама, я еду!” - і ведаць, што сям’я іх чакае. Акрамя дзяцей часта гасцяць у доме Ведзеняў унукі. Ім адсюль з’язджаць не хочацца, надта ўжо дружная і вясёлая кампанія падабралася. І фільмы разам цікавей глядзець, а потым абмяркоўваць, і з канструктараў такая брыгада цэлыя гарады будуе. Старэйшы сын Сяргей расказвае, што больш за ўсё яму падабаецца гуляць у футбол. Дзяўчаты тут жа абураюцца: “А што ты не кажаш, што і мы гуляем?!” Працуе сям’я таксама разам. Без дапамогі і падтрымкі бацькам не справіцца. Адчуваюцца арганізатарскія здольнасці Алены Гіпалітаўны: на кухні нават графік дзяжурстваў маецца. Напісалі ў ім, што ты дзяжурны, – усё, мусіш сачыць за парадкам, каб не забываліся за сабой тую ж талерку памыць. Нават дашкольнік Дзяніс стараецца, ніякай палёгкі для сябе не патрабуе.
“Худзенькая? Адкормім!”
Рашэнне стаць прыёмнай сям’ёй прымалі разам: мама, тата і дзве дачушкі. Разам прайшлі навучанне, а першых дзетак чакалі паўтара года. А тут патэлефанавалі:
Пытаемся ў Ірыны Казіміраўны, як спраўляецца з хатнімі справамі. Яна ўсміхаецца: бачыце, колькі памочнікаў?
Цяжкасцей, безумоўна, хапае. Але ўсе яны, упэўнена мама Ірына, кампенсуюцца адчуваннем неверагоднай пяшчоты, калі бачыш, як спалоханае, сцятае дзіця праз некалькі месяцаў раскрываецца, становіцца сваім. Віялета ВОЙТКА. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзінаццаць гадоў таму на Смаргоншчыне быў створаны першы дзіцячы дом сямейнага тыпу. Тады пад сваю апеку дзетак узяла сям’я Рэшкевіч з Асінаўшчызны. А праз год... |
|