Раённае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю БССР, адбылося ў чытальнай зале Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Янішчыц
10.02.2019
—
Новости Общества
|
>
Вядучыя свята – супрацоўнікі бібліятэкі Кацярына Міхалевіч і Крысціна Шэлеговіч нагадалі прысутным, што са знамянальнай датай звязана цэлая эпоха ў гісторыі нашай дзяржавы, эпоха нацыянальнага адраджэння беларускага народа, усіх сфер жыцця беларускага грамадства. За гады свайго існавання рэспубліка прайшла складаны і драматычны шлях свайго развіцця, пераўтварылася з адсталай аграрнай ускраіны былой царскай Расіі ў высокаразвітую савецкую рэспубліку. Менавіта ў перыяд БССР быў закладзены трывалы грамадска-палітычны, эканамічны і культурны падмурак беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці, які вытрымаў выпрабаванне часам, стварыў надзейны грунт будавання суверэннай Рэспублікі Беларусь.
Разам з вядучымі госці свята, большасці з якіх давялося жыць у БССР, успаміналі старонкі гісторыі Піншчыны, імёны выбітных яе прадстаўнікоў – Герояў Сацыялістычнай Працы, Ганаровых грамадзян Пінскага раёна.
Увазе аўдыторыі былі прадстаўлены мультымедыйная прэзентацыя «100 год з дня ўтварэння БССР», а таксама тэматычная кніжная выстава. Кацярына АБРАМЧУК.
|
|