У ПАВЕТРЫ ПЛЮС, А Ў НАДОЯХ МІНУС. 21.by

У ПАВЕТРЫ ПЛЮС, А Ў НАДОЯХ МІНУС

24.02.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Вось і па выніках першай дэкады лютага па вытворчасці малака “плюсавалі” толькі 4 з 16 сельгаспрадпрыемстваў Барысаўшчыны, у якіх утрымліваецца дойны статак, таму сярэднераённы паказчык складаў 86,4 працэнта да адпаведнага ўзроўню 2018 года.
Пакуль што не ўдаецца дасягнуць мінулагодніх аб’ёмаў як па вытворчасці, так і па рэалізацыі малака і жывёлаводам ААТ “БарысаўСаюзАгра”. Тым не менш на мінулым тыдні ў рамках рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Зінаіда Басарэўская наведалася на ранішнія дойкі ўсіх чатырох малочна-таварных ферм і малочна-таварнага комплексу гэтай гаспадаркі і ўручыла іх работнікам ад райкама прафсаюза наборы фарфоравага чайнага посуду і салодкія падарункі. А калектыву фермы “Клыпенка” яшчэ і мікрахвалевую печ. Старшыня прафкама сельгаспрадпрыемства Ларыса Дзівін перадала кіраўнікам вытворчых падраздзяленняў жывёлагадоўчай галіны закупленыя за ўзносы членаў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі электрычныя чайнікі.
Падчас размовы карэспандэнта газеты з галоўным эканамістам акцыянернага таварыства Людмілай Пупчык і намеснікам дырэктара па жывёлагадоўлі Людмілай Шобік высветлілася, што зніжэнне вытворчасці і рэалізацыі жывёлагадоўчай прадукцыі ў гаспадарцы адбылося па прычыне няхваткі канцэнтраваных кармоў для збалансаванасці рацыёнаў кармлення жывёлы па ўсіх пажыўных рэчывах. А адбылося гэта па той прычыне, што летась з-за неспрыяльных умоў надвор’я хлебаробы сельгаспрадпрыемства атрымалі з кожнага гектара толькі па 17,4 цэнтнера збожжавых культур – амаль удвая менш, чым у папярэднім годзе. Таму забяспечанасць жывёлы канцэнтраванымі кармамі на перыяд яе зімова-стойлавага ўтрымання складала ўсяго толькі каля 13 працэнтаў ад патрэбнай колькасці. Гэта і наклала адмоўны адбітак на прадуктыўнасць жывёлы, а гэта значыць, і на вытворчасць, і на рэалізацыю жывёлагадоўчай прадукцыі.
Аднак, працуючы ў такіх складаных умовах, жывёлаводам гаспадаркі ўдалося не толькі не знізіць пагалоўе кароў, але нават павялічыць іх колькасць з 1441 да 1513 галоў. Таму што нядрэнна папрацавалі з узнаўленнем дойнага статка: атрымана ад ста кароў па 78 цялят, што на 3 працэнты вышэй паказчыка папярэдняга года. А вось удой на адну фуражную карову за мінулы год знізіўся з 5000 да 4600 кілаграмаў.
Паводле сцвярджэння спецыялістаў, атрымалася так не таму, што жывёлаводы малочна-таварных ферм і комплексу сталі горш працаваць, а па той прычыне, што да гаспадаркі летась далучылі дзве фермы ТАА “Мётча Агра” – 176 галоў МТФ “Леванова” і 156 галоў МТФ “Дроздзіна” з хворымі і нізкапрадуктыўнымі каровамі, якіх давялося выбракаваць і здаць на мясакамбінат.
Што тычыцца фінансавых паказчыкаў, то нават з улікам недабору малака ў параўнанні з папярэднім годам летась гаспадарка атрымала ад яго рэалізацыі прыбытак. Таму што былі да мінімуму зведзены затраты кармоў і іншых сродкаў на яго вытворчасць. Затраты на тону малака склалі 571 рубель, а прадалі яго па цане 619 рублёў. Рэнтабельнасць па мінуламу году склала 13,8 працэнта. А сёлета павінна быць яшчэ вышэйшай, таму што з першага студзеня ўзнялі закупачныя цэны да 630 рублёў. Спрыяе гэтаму планамерная і мэтанакіраваная работа па павышэнню якасці атрымліваемага малака, каля 90 працэнтаў агульнага аб’ёму якога адпраўляецца на перапрацоўку сортам “экстра”.
Як запэўнілі суразмоўцы, апошнім часам з вытворчасцю малака ў гаспадарцы назіраецца станоўчая дынаміка, што ўсяляе аптымізм і надзею на тое, што з выхадам жывёлы на пашу ўдасца ліквідаваць мінус як па вытворчасці, так і па рэалізацыі гэтага віду жывёлагадоўчай прадукцыі. Нягледзячы на тое, што дойны статак комплексу знаходзіцца круглагадзічна на стойлавым утрыманні з аднаціпным кармленнем, тым не менш, з мэтай аздараўлення, на пашу выводзяцца навацельныя каровы, а таксама тыя, што знаходзяцца ў запуску.
Асабліва яскрава станоўчая дынаміка павелічэння вытворчасці малака назіраецца на МТФ “Дроздзіна”, дзе ўтрымліваюцца на раздоі 138 кароў першага цялення. Там арганізавана дыферэнцыраванае, авансіраванае кармленне. Праз кожныя 10 дзён право-дзяцца кантрольныя дойкі, і для тых жывёлін, у якіх ёсць прырост малака, павялічваецца выдача канцэнтратаў да 200 грамаў на кожны літр малака, выдаецца і па 1,5 кілаграма шроту на галаву. Авансіраванае кармленне робіцца да таго часу, пакуль не спыніцца рост малака.Гэта прыносіць добрыя вынікі. Так, у студзені ад адной каровы тут штодзённа атрымлівалі да 23 кілаграмаў малака, за што аператарам машыннага даення налічвалася да тысячы рублёў заробку.
Паводле меркавання спецыялістаў зоаветэрынарнай службы, генетычны патэнцыял кароў гаспадаркі дазваляе атрымліваць пры збалансаваным кармленні і падтрыманні патрэбнай структуры рацыёнаў гадавога ўдою да 6,5 тысячы кілаграмаў малака. Рубеж у 5800 кілаграмаў раней ужо быў дасягнуты.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнімі днямі слупок тэрмометра паказваў не характэрную для зімовага месяца плюсавую тэмпературу паветра. А ў аператыўнай зводцы дыспетчарскай службы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика