Любіць дзяцей і школу
25.02.2019
—
Новости Общества
|
Першая мая сустрэча і знаёмства з Ірынай Пукач, настаўніцай Заеліцкага навучальна-педагагічнага комплексу, адбыліся роўна два гады таму назад, у лютым 2017-га. Нагодай для размовы быў Дзень роднай мовы, а Ірына Віктараўна якраз і выкладае родную мову і літаратуру ў школе. Выкладае паспяхова, бо, наколькі я памятаю, яе вучань і сын Канстанцін Пукач тры гады запар станавіўся прызёрам абласной алімпіяды па беларускай мове. Дарэчы, у тым, што цяпер ужо выпускнік Заеліцкага НПК Канстанцін Пукач стаў студэнтам Белдзяржуніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, не апошнюю ролю адыгралі яго маці і настаўніца Ірына Віктараўна і беларуская мова: тэсціраванне па гэтым прадмеце Косця здаў на 100 балаў. Ды зараз не пра гэта, а пра настаўніцу, чыя справа — сустракаць, вучыць, развітвацца, а потым зноў сустракаць і вучыць іншых. І яна вучыць, як заўсёды, паспяхова: у гэтым навучальным годзе два вучні Заеліцкай школы сталі прызёрамі раённай прадметнай алімпіяды па беларускай мове, адзін — прывёз дыплом з абласной. Можна было б сказаць, што традыцыя перамог яе вучняў працягваецца, але ж кожнаму зразумела, што любая перамога не даецца проста так, па традыцыі, — у гэтым выпадку перамога даецца, калі адзін добра і старанна вучыць, а другі добра і старанна вучыцца. Ірына Віктараўна Пукач якраз так робіць сама і да гэтага сваім прыкладам прывучае вучняў. Калі ж хто не паверыць, што ўсё так проста, раскрыем сакрэт яе поспеху: як бы цяжка ні было працаваць у школе, якімі б складанымі ні здаваліся стасункі з сучаснымі дзецьмі, Ірына Пукач любіць сваю прафесію, свой прадмет і сваіх вучняў. Як прызналася сама ў нашай першай размове, за ўсе 25 гадоў работы яна ніколі не пашкадавала, што стала настаўніцай і працуе ў школе. У Заеліцкай школе таксама не шкадуюць, што тут працуе Ірына Віктараўна, тут маюць усе падставы і ганарацца такім педагогам, як яна, адзначаюць і цэняць яе высокі прафесіяналізм, поспехі і дасягненні яе вучняў. Больш таго: адміністрацыя школы на чале з дырэктарам Святланай Лабадаевай робіць усё, каб вучні хацелі і любілі вучыцца, настаўнікі маглі раскрыць свой патэнцыял, у поўнай меры прымяніць свой педагагічны талент і каб калектыў школы быў калектывам аднадумцаў. Мяркуючы па тым, што сярод сельскіх агульнаадукацыйных устаноў раёна па выніках работы за мінулы год лепшым прызнаны Заеліцкі навучальна-педагагічны комплекс, ім гэта ўдаецца. А Ірыну Віктараўну Пукач мы віншуем з прысуджэннем звання “Лепшы па прафесіі”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першая мая сустрэча і знаёмства з Ірынай Пукач, настаўніцай Заеліцкага навучальна-педагагічнага комплексу, адбыліся роўна два гады таму назад, у лютым 2017-га.... |
|