Объявлен республиканский конкурс детских рисунков экологической тематики
25.02.2019
—
Новости Общества
|
У мэтах фарміравання ў падрастаючага пакалення экалагічнай культуры, выхавання беражлівых адносін да прыроды аб’яўлены рэспубліканскі конкурс на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку. У конкурсе могуць прымаць удзел выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, вучні агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых групах: ад 3 да 5 год, ад 6 да 10 год.
На конкурс падаюцца малюнкі, выкананыя ў любой тэхніцы, уключаючы аплікацыю, якія характарызуюць беражлівыя адносіны да прыроды, захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, ахову навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў.
Кожная работа, пададзеная на конкурс, суправаджаецца інфармацыйным лістом удзельніка конкурсу з указаннем:
назвы ўстановы адукацыі; прозвішча, уласнага імя аўтара; узросту аўтара; паштовага адраса і кантактнага тэлефона.
Работы падаюцца ў каляровым варыянце на лістах фармату ад А4 да А1.
Асобы, якія вырашылі прыняць удзел у конкурсе, адпраўляюць ці прыносяць свае работы ў Шумілінскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя да 1 сакавіка 2019 года з адзнакай “На рэспубліканскі конкурс на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку”.
Пры разглядзе работ членамі арганізацыйнага камітэта ўлічваюцца: паўната раскрыцця тэмы, колькасць работ, выхаваўчая і грамадская каштоўнасць, яркасць і арыгінальнасць падачы матэрыялу.
Лепшыя работы будуць накіраваны ў Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу.
Ірына БЛІЗНЕЦ,
галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзеці малююць прыроду У мэтах фарміравання ў падрастаючага пакалення экалагічнай культуры, выхавання беражлівых адносін да прыроды аб’яўлены рэспубліканскі... |
|