Урачыстасць да Дня міліцыі прайшла ў школе мастацтваў імя Агінскага ў Смаргоні
01.03.2019
—
Новости Общества
|
1 сакавіка ў невялікай, але ўтульнай зале школы мастацтваў імя Агінскага было праведзена ўрачыстае мерапрыемства да Дня міліцыі. Начальнік РАУС Аляксандр Клімянкоў павіншаваў асабовы састаў, ветэранаў з прафесійным святам і ўручыў лепшым супрацоўнікам праваахоўных органаў юбілейныя медалі, нагрудныя знакі, граматы і падзякі, а таксама новенькія пагоны тым, каму было прысвоена чарговае спецыяльнае званне.
Граматы і падзякі раённага выканаўчага камітэта ўручыла некалькім міліцыянерам намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака і таксама павіншавала праваахоўнікаў з іх прафесійным святам. Узнагароды былі і ад ваеннага камісарыята. Юбілейныя медалі супрацоўнікам міліцыі ўручыў ваенны камісар Смаргонскага раёна Леанард Гружэўскі. Некалькі жанчын узнагародзілі медалём “Жонцы афіцэра”. Сярод іх – жонку былога начальніка райаддзела міліцыі Дзмітрыя Казакевіча. Творчы калектыў школы мастацтваў падрыхтаваў канцэрт для супрацоўнікаў міліцыі. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 сакавіка ў невялікай, але ўтульнай зале школы мастацтваў імя Агінскага было праведзена ўрачыстае мерапрыемства да Дня міліцыі. Начальнік РАУС Аляксандр... |
|