Арэнда, будоўля і медабслугоўванне. 21.by

Арэнда, будоўля і медабслугоўванне

11.03.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Два звароты ад жыхароў раёна паступілі падчас прамой тэлефоннай лініі, якую 5 сакавіка ў Глускім райвыканкаме правёў начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Павел Пінчук. Патэлефанаваўшая жыхарка вёскі Слаўкавічы расказала, што ёй была няправільна налічана арэндная плата за жыллё, якое належыць аграфірме “Слаўгарадскі”, з гэтым разабраліся на месцы і, выявіўшы памылку, зрабілі пераразлік, але праблема ў тым, што пераплачаную грамадзянкай розніцу ёй не вярнулі. Пасля званка старшыні райвыканкама Сцяпана Чачухі кіраўніку гаспадаркі пытанне было вырашана станоўча падчас прамой лініі.

Рашэння іншага роду патрабаваў другі зварот, які паступіў да прадстаўніка Камітэта дзяржкантролю: мнагадзетная сям’я, якая зараз пражывае на тэрыторыі Слаўкавіцкага сельсавета, будуе сабе кватэру ў Глуску — дом № 37 па вуліцы Гагарына, аднак хацела б выйсці з ліку яго дольшчыкаў, паколькі, па чутках, на аб’екце нізкая якасць выканання будаўнічых работ. Па гэтым пытанні Павел Пінчук даў даручэнне Глускаму райвыканкаму арганізаваць сход дольшчыкаў дома № 37, пагутарыць з людзьмі, спецыялісты павінны даць ім патрэбныя тлумачэнні, адказаць на ўзнікшыя пытанні, у тым ліку і па якасці работ.

З умовамі аказання медыцынскіх паслуг у Глускім раёне Павел Пінчук пазнаёміўся, пабываўшы ў цэнтральнай раённай бальніцы. Укамплектаванасць кадрамі, аказанне платных паслуг, наяўнасць медабсталявання, умовы для работы ўрачоў агульнай практыкі — гэтыя і іншыя пытанні яны абмеркавалі з намеснікам старшыні райвыканкама Дзмітрыем Цімчанкам і галоўным урачом бальніцы Ірынай Пятровай, прайшоўшы па кабінетах паліклінікі і палатах бальніцы.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два звароты ад жыхароў раёна паступілі падчас прамой тэлефоннай лініі, якую 5 сакавіка ў Глускім райвыканкаме правёў начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика