Ад старажытнага Статута да сучаснага права. 21.by

Ад старажытнага Статута да сучаснага права

15.03.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

конституция.jpg
15 сакавіка мы адзначаем 25-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. А ці ведаеце вы, паважаныя чытачы, што беларусы былі аднымі з першых у свеце, хто атрымаў канстытуцыйнае заканадаўства?

2019 год для Беларусі адзначаны важнымі юбілеямі асноўных помнікаў-дакументаў прававой думкі Беларусі. У гэтым годзе спаўняецца 490 гадоў першаму Статуту Вялікага княства Літоўскага, 100 гадоў першай Канстытуцыі БССР і 25 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Кожны з гэтых гістарычных дакументаў адлюстроўвае асноўныя этапы, якія наша краіна прайшла ў развіцці і фарміраванні галоўнага закона дзяржавы.

Цяпер у Рэспубліцы Беларусь дзейнічае Канстытуцыя 1994 года са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года і 17 кастрычніка 2004 года. Канстытуцыя была прынята 15 сакавіка 1994 года на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання і з’яўляецца галоўным, асноўным законам дзяржавы. На яе аснове фарміруецца ўся сістэма заканадаўства. У ёй вызначаецца кампетэнцыя дзяржаўных органаў. Адметнымі рысамі цяперашняй Канстытуцыі Рэспублікі Бела­русь з’яўляюцца палітычны плюралізм; замацаванне ў якасці эканамічнай асновы разнастайнасці формаў уласнасці; устанаўленне роўнасці дзяржавы і грама­дзяніна, наяўнасць у іх узаемных абавязацельстваў; замацаванне ў якасці вектара для развіцця бягучага заканадаўства прыярытэту агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права; вяршэнства права; падзел і ўзаемадзеянне ўлад; прамы характар дзеяння нормаў Канстытуцыі.

1 сакавіка гэтага года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх і замежных СМІ зазначыў, што беларусам у хуткім часе прыйдзецца прымаць новы варыянт Канстытуцыі. Распрацоўкай дадзенага праекта займаюцца суддзі Канстытуцыйнага суда, бо, на яго думку, гэта самыя дасведчаныя і вопытныя спецыялісты, юрысты. Прэзідэнт мяркуе, што гэты працэс зойме каля пяці гадоў.

Сяргей ЮРЭВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика