З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!. 21.by

З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

15.03.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

открытка

Паважаныя жыхары Верхнядзвінскага раёна!
Віншуем вас з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Сёлета гэта дата мае асаблівае гучанне – спаўняецца 25 гадоў з дня прыняцця асноўнага Закона нашай дзяржавы. Ужо чвэрць стагоддзя Канстытуцыя з’яўляецца галоўнай прававой апорай суверэннай краіны, надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячэнне сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівыя адносіны да традыцый беларускага народа. Яна засяродзіла ў сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця.
Наша задача – ушаноўваць закладзеныя ў асноўным Законе агульнанацыянальныя каштоўнасці і рабіць усё магчымае для працвітання роднага краю. Дабрабыт краіны і кожнага яе жыхара залежыць ад таго, як здолеем выконваць свае абавязкі, прадукцыйна працаваць і знаходзіць эфектыўнае вырашэнне штодзённых задач.
Паслядоўнае пераўтварэнне ў жыццё канстытуцыйных па-лажэнняў забяспечвае згуртаванасць грамадства, сацыяльна-палітычную стабільнасць і надзейнае функцыянаванне інстытутаў публічнай улады.
Няхай Дзень Канстытуцыі будзе для ўсіх нас днём гонару за сваю Айчыну.
Жадаем вам моцнага здароўя, міру, поспехаў у прафесійнай дзейнасці і дабрабыту ў кожным доме.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Паважаныя жыхары Верхнядзвінскага раёна! Віншуем вас з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! Сёлета гэта дата мае асаблівае гучанне –...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика