7 человек обратились к руководителю Шумилинского района за помощью. 21.by

7 человек обратились к руководителю Шумилинского района за помощью

09.04.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Дарогі, рамонты і іншыя пытанні

У суботу 6 красавіка да старшыні райвыканкама Алега Быкава, які праводзіў асабісты прыём грамадзян і “прамую лінію”, звярнуліся сем жыхароў раёна. Яны прасілі дапамогі ў вырашэнні розных пытанняў – рамонту дарогі і жылога дома, аплаты камунальных паслуг і ўладкавання на працу.
Адным заяўнікам дадзена вуснае тлумачэнне, большасць пытанняў накіравана для вырашэння ў адпаведныя службы і арганізацыі, па некаторых патрабуецца дадатковае вывучэнне сітуацыі.
Пэўную ўзрушанасць выклікаў зварот маці, якая асабіста прыйшла на прыём, плакала, калі расказвала, што нядаўна нарадзіла дзіця, але пасля праверкі органы апекі накіравалі яе ў камісію па справах непаўналетніх за неналежныя ўмовы для немаўляці, а камісія прыняла рашэнне аб накіраванні жанчыны ў суд на пазбаўленне бацькоўскіх правоў. Здаецца, трэба паспачуваць маці, якая хоча сама выхоўваць дзіця. Але гэтае спачуванне знікае, калі высвятляецца, што пяць гадоў таму яе ўжо пазбавілі правоў у адносінах да дваіх дзяцей, і яна доўгі час не працавала, даўгі перад дзяржавай за ўтрыманне дзяцей –  больш за 16 тысяч рублёў. Чаму яна некалькі месяцаў таму кінула работу з прыстойным заробкам на адным з віцебскіх прадпрыемстваў?  Чаму не стала на ўлік па цяжарнасці ў патрэбныя тэрміны? Узнікае пытанне: а ці шчырыя тыя слёзы, а, можа, шкада дзіцячай дапамогі, якой не атрымае, калі немаўля пойдзе ў дзіцячы дом? На ўсе гэтыя пытанні адказу не было. І цяпер у судзе заяўніцы прыйдзецца даказваць, што яна здольная забяспечыць дзіця нармальнымі ўмовамі жыцця і выхавання.
Ці вось пытанне з Обалі, дзе жанчына хоча пасадзіць дрэвы, і хоча зрабіць гэта па правілах, каб дрэвы нікому не перашкаджалі, а ўпрыгожылі б гарадскі пасёлак. Куды толькі не звярталася – ніхто не дае канкрэтнага адказу, пасылаюць ад адной службы да другой. Вось і прыйшлося звяртацца да кіраўніка раёна, сказала абальчанка. Яна задала яшчэ адно пытанне: пра перавод жылога дома на электраацяпленне. Спачатку сказалі, што ніякіх перашкод няма, афармляйце дакументы, а потым патэлефанавалі і адмовілі. А чаму? Зноў пытанне да адпаведных службаў, якія не растлумачылі заяўніку такую непаслядоўнасць сваіх дзеянняў.
Старшыня райвыканкама ўважліва выслухаў усіх заяўнікаў. Некаторыя пытанні будуць аператыўна вырашаны ўжо на бягучым тыдні, па некаторых устаноўлены больш доўгія тэрміны. Але ўсе яны на кантролі райвыканкама.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №28 ад 09.04.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарогі, рамонты і іншыя пытанні У суботу 6 красавіка да старшыні райвыканкама Алега Быкава, які праводзіў асабісты прыём грамадзян і “прамую лінію”,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика