Журналістыка і сацыяльная абарона грамадства. 21.by

Журналістыка і сацыяльная абарона грамадства

27.05.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Журналістыка і сацыяльная абарона грамадства
XIV Беларускі міжнародны медыяфорум “Партнёрства ў імя будучага: журналістыка і сацыяльная абарона грамадства” прайшоў у Брэсце 23-24 мая.


З журналістамі размаўляюць намеснік міністра лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі Аляксей Волін і міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч.

Форум аб’яднаў больш за 250 дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, дыпламатаў, экспертаў і журналістаў з 25 краін. Арганізатарамі форуму выступілі Міністэрства інфармацыі, Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы пры падтрымцы Брэсцкага аблвыканкама, Міністэрства замежных спраў, Міждзяржаўнага фонду па гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў-удзельнікаў СНД, Выканаўчага камітэта СНД, Беларускага саюза журналістаў.
23 мая адбылося пленарнае пасяджэнне форуму. У звароце да ўдзельнікаў форуму Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што невыпадкова месцам правядзення форуму ў год 75-годдзя вызвалення Беларусі абраны Брэст – горад-герой, які мужна прыняў на сябе першыя ўдары ворага. “Сёння мы разам павінны зберагчы агульную гісторыю, не дапусціць перагляду і фальсіфікацыі гераічнага мінулага. Зрабіць не толькі прафесійны, але і глядацкі, чытацкі выбар на карысць журналістыкі праўды, справядлівасці і аб’ектыўнасці.
Перакананы, што сёлетні форум натхняе вас на новыя ідэі і творчыя рашэнні ў рэалізацыі актуальных праектаў, накіраваных на захаванне ў грамадстве адзінства, згоды і міру ва ўсім свеце”, – падкрэсліў кіраўнік Беларусі. Зварот Прэзідэнта зачытаў з трыбуны форуму намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Жаўняк.
Пра адказнасць журналістаў за грамадскую бяспеку, згоду і стабільнасць гаварыў міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч. Ён выказаў упэўненасць, што форум пройдзе ў канструктыўным і стваральным ключы, выявіць новыя ідэі, якія знойдуць рэалізацыю ў практычнай рабоце журналістаў.
Намеснік міністра лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі Аляксей Волін засяродзіў увагу прысутных на тых выкліках, якія ставіць сучаснасць перад медыясуполкай: няспынная барацьба традыцыйных СМІ з сацыяльнымі сеткамі, якія становяцца стваральнікамі і распаўсюджвальнікамі інфармацыі, а таксама складанасць выбару праўдзівай інфармацыі для карыстальнікаў. Трэба шукаць новыя формы заваявання ўвагі чытачоў і гледачоў, быць больш аператыўнымі і мабільнымі. Выступоўца ўзняў і праблемы, што стаяць перад рэгіянальнымі сродкамі масавай інфармацыі.
Наогул, тэма ролі журналістаў у інфармацыйнай бяспецы грамадства ўзнімалася практычна ўсімі прамоўцамі незалежна ад краіны, з якой яны прыехалі. Пра гэта на пленарным пасяджэнні гаварылі Дзмітрый Жук (“”Беларусь сегодня”), Радыён Дзянісаў (Эстонія), Ільгар Гусейнаў (Азербайджан), Боян Бркіч (Сербія), Аляксандр Харольскі (Україна), Арам Ананян (Арменія), Зінатуло Ісмаілзада (Таджыкістан), Тамара Салаўёва (Кыргызстан) і іншыя.
Падчас работы ў секцыях журналісты разгледзелі пытанні медыя і інфармацыйнай бяспекі, уплыў блогераў на фарміраванне грамадскай думкі, сучасныя трэнды інтэрнэт-журналістыкі і яе ролю ў рашэнні сацыяльна-палітычных праблем рэгіёнаў. Перад журналістамі выступілі беларускія і замежныя эксперты.
24 мая ў рамках форуму ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна працавала Летняя школа журналістыкі, у якой бралі ўдзел прадстаўнікі рэгіянальных СМІ нашай краіны. Адкрываючы школу, міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч сказаў: “Многія спікеры з’яўляюцца журналістамі-практыкамі, займаюцца абучэннем журналістаў у сваіх краінах. Лічу, што такія сустрэчы дапамогуць набыць прафесійны вопыт, дазволяць гаварыць на той жа мове, што і медыйная прастора ва ўсім свеце. Канешне, многа будзе размоў пра электронныя рэсурсы, сацыяльныя сеткі, тэлеграм-каналы. Важна развіваць медыяасяродак, каб ён быў змястоўны, па-добраму, справядліва ўплываў на грамадства і генерыраваў праўдзівую інфармацыю. Таму што вельмі востра паўстае пытанне даверу да журналістаў і да тых, хто выкладвае інфармацыю”.
Напрыканцы форуму яго ўдзельнікі мелі магчымасць наведаць Брэсцкую крэпасць-герой, пазнаёміцца з экспазіцыяй музейнага комплексу крэпасці.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Фота БелТА.
Надрукавана ў №41 ад 28.05.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Журналістыка і сацыяльная абарона грамадства XIV Беларускі міжнародны медыяфорум “Партнёрства ў імя будучага: журналістыка і сацыяльная абарона грамадства”...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика