❤ Божае Цела – распаўсюджаная назва ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая адзначаецца ў чацвер пасля Найсвяцейшай Тройцы. Менавіта ў гэты дзень Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (Святога Прычасця).
У цэлебрацыі ўрачыстасці Божага Цела католікі складаюць падзяку Збаўцы за дар Найсвяцейшага Сакрамэнту, у якім Пан Езус сам прабывае са сваім народам у выглядзе хлеба і віна.
Свята Божага Цела паўстала ў першай палове XIII стагоддзя ў Францыі. І ўжо ў 1264 годзе папа Урбан IV сваёй булай Transiturus устанавіў Свята Божага Цела абавязковым для ўсяго Каталіцкага Касцёла.
20 чэрвеня ў 18.00 у Карэлічах у касцёле Маці Божай Нястомнай Дапамогі адбудзецца Святая Імша, а таксама працэсія, у якой Найсвяцейшы Сакрамэнт з пашанаю абнясуць вакол храма.
Па матэрыялах: