Наш зямляк Ілья Вашукевіч служыць у роце ганаровай варты. 21.by

Наш зямляк Ілья Вашукевіч служыць у роце ганаровай варты

20.06.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ілья   Вашукевіч – у роце ганаровай варты
Наш зямляк Ілья Вашукевіч з аграгарадка Крывое Сяло прыняў воінскую прысягу. Ён служыць ва ўнікальным падраздзяленні беларускай арміі – у роце ганаровай варты.


Воінская прысяга для кожнага вайскоўца – момант хвалюючы і памятны. У суботу 15 чэрвеня сотні навабранцаў ва ўрачыстай абстаноўцы прысягнулі на вернасць беларускаму народу. Сярод іх быў і наш зямляк Ілья Вашукевіч.
– Пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа працаваў трактарыстам-машыністам, вадзіцелем у ААТ “Прыдзвінскі”, – расказаў Ілья. – Работа мне падабалася, атмасфера ў калектыве склалася спрыяльная.
Але хутка малады спецыяліст атрымаў павестку з ваенкамата. У ліку першых прызыўнік Вашукевіч адправіўся служыць у роту ганаровай варты Мінскай ваеннай камендатуры. Крытэрыі адбору былі жорсткія: здароўе, рост, знешні выгляд, бездакорнае мінулае... Ілья падышоў па ўсіх параметрах.
– Я рады, што трапіў менавіта ў роту ганаровай варты. Наша падраздзяленне – гэта візітная картка краіны. Служыць тут мараць многія, але трапляюць адзінкі. Служба ганаровая і адказная. Мне пашанцавала ў гэтым плане, – кажа хлопец.
Па словах Ільі, першы месяц у арміі быў цікавы, але няпросты: складана было прывыкнуць да строгай дысцыпліны, статутнага парадку, фізічных нагрузак. Выбягаць раніцай на зарадку спачатку было вельмі цяжка, але потым прызвычаіўся, наогул уцягнуўся.
А пасля прыняцця прысягі падраздзяленне, дзе служыць хлопец, прыступіць да падрыхтоўкі, як кажуць, па спецыяльнасці: расцяжка, развучванне страявых элементаў, у тым ліку і са зброяй...
Якіх вынікаў дасягаюць хлопцы на трэніроўках, можна пабачыць па тэлебачанні ці ў інтэрнэце: відэаролікі ці фатаграфіі сустрэч прэзідэнтаў замежных дзяржаў, нацыянальныя святы і іншыя важныя для краіны мерапрыемствы рэдка адбываюцца без гэтых ваеннаслужачых.
Пасля службы ў роце ганаровай варты юнакі па рэкамендацыі маюць права паступаць на любыя спецыяльнасці, акрамя медыцынскіх, музычных і правазнаўства. Прычым паступаюць па-за чаргой!  Добрая перспектыва для Ільі Вашукевіча.
– Галоўнае, ёсць выбар: пасля звальнення ў запас пайсці працаваць ці звязаць жыццё з арміяй, – падсумаваў юнак. – Калі армія адкрывае дзверы ў адукацыю, дае шанс выбраць найлепшы шлях у жыцці, то такім правам варта скарыстацца.
Родныя Ільі да прызыву ў войскі аднесліся станоўча, ганарацца хлопцам. Асабліва малодшы брат, якому ўжо ў канцы гэтага года трэба будзе і самому вымаўляць словы Ваеннай прысягі. Хто ведае, можа быць сам лёс (ці ваенкамат) звядзе братоў Вашукевічаў разам, у адной вайсковай часці.
Вольга ШВЕДАВА.
Надрукавана ў №48 ад 21. 06.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілья   Вашукевіч – у роце ганаровай варты Наш зямляк Ілья Вашукевіч з аграгарадка Крывое Сяло прыняў воінскую прысягу. Ён служыць ва ўнікальным падраздзяленні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика