І проста, і з густам. 21.by

І проста, і з густам

19.07.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ДОМ2

ДОМ1

Прысядзібны ўчастак жыхаркі г. Століна Святланы Таркан вылучаецца сярод іншых парадкам і ўтульнасцю. Не толькі гаспадарам падымае настрой створаная прыгажосць, а і тым, хто праходзіць ці праязджае каля дома № 35 па вуліцы Дзяржынскага.

На вокнах пышна цвіце пятунія. Адразу цікаўлюся сакрэтам такога буйнага цвіцення. Гаспадыня “раскрывае карты”: “Падкормліваю два разы на тыдзень спецыяльным угнаеннем, якое набываю ў Альшанах. Увогуле, догляд іх нескладаны. Патрабуецца пастаянны паліў”.

Каля варот – каваны выраб з кветкамі. Святлана Васільеўна расказвае: “Я сама прадумвала і заказвала дызайн. Не люблю лішніх дэталяў. Мне падабаецца, калі ўсё проста і лаканічна”. Каванка да месца ўпрыгожана кветкамі белага і ружовага колераў.

У двары абапал сцяны дома стаяць туі, кветкі ў гаршках, розныя фігуркі. Маю ўвагу прыцягнулі два звяркі ў абдымку. А вось гаспадыня ў захапленні ад фігуркі слана залатога колеру, які яна прывезла з Украіны.

Раней дворык быў напоўнены ружамі розных відаў і колераў, але з-за рамонту іх прыйшлося раздаць родным і знаёмым.

Дапамагаюць даглядаць кветкі, скошваць газон дочкі – 19-гадовая Аліна і сямігадовая Таццяна. Муж Аляксей часцей за ўсё бярэ на сябе больш цяжкую, мужчынскую працу.

Домаўладанне Святланы Таркан заняло трэцяе месца ў раённым конкурсе па добраўпарадкаванні. А жанчына мае планы і далей упрыгожваць свой дом і прылягаючую тэрыторыю.

Святлана МАРОЗ

Фота  аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прысядзібны ўчастак жыхаркі г. Століна Святланы Таркан вылучаецца сярод іншых парадкам і ўтульнасцю. Не толькі гаспадарам падымае настрой створаная прыгажосць,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика