У Шумілінскім раёне налічваецца 83 вакансіі – патрэбны трактарысты, эканамісты і не толькі
20.08.2019
—
Новости Общества
|
Патрэбны трактарысты, эканамісты і не толькі
На 15 жніўня ў Шумілінскім раёне налічваецца 83 вакансіі, паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Асаблівы дэфіцыт кадраў адчувае сельская гаспадарка раёна.
Агент страхавы – у “Белдзяржстрах”, зарплата 340 руб.
Аператар машыннага даення: 2 – у “Мішневічах’” (400 руб.) , 2 – у “Ляжнях” (450 руб.), 2 – у “Прыдзвінскім” (400 руб.) і адну вакансію прапануе “Раднік” (400 руб.).
У “Белагарпрамбанк” – вакансія начальніка аддзела рознічных продажаў (аклад 911 руб.).
Патрэбу ў бухгалтарах маюць “Лаўжанскае” (2 вакансіі, аклад 400 руб.), КУП бытавога абслугоўвання насельніцтва (450 руб.), “Раднік” (330 руб.), “Прыдзвінскі” (400 руб.), “Ляжні” (бухгалтар і галоўны бухгалтар – 430 і 500 руб.).
Ветэрынарны ўрач (у тым ліку і галоўны): “Сіроцінскі” (500 руб.), “Ульскі” (450 руб.) і “Шумілінскі райаграсервіс” (650 руб.).
Вадзіцель аўтамабіля – вакансіі заявілі КУП БАН (330 руб.), “Прыдзвінскі” (400 руб.), “Ляжні” (450 руб.), “Лаўжанскае” (вадзіцель аўтобуса, 500 руб.), “Сіроцінскі” (2 вакансіі, 500 руб.), РАНС (550 руб.).
Выхавальнік. Двух спецыялістаў чакаюць у аддзеле па адукацыі райвыканкама (370 руб.).
Заатэхнік патрэбны ў “Прыдзвінскі” (600 руб.).
Загадчык малочнатаварнай фермы патрэбны ў “Сіроцінскім” (500 руб).
Намесніка кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце запрашае аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, 400 руб.
Інжынеры: інжынер па арганізацыі эксплуатацыі і рамонце будынкаў і збудаванняў – у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры (330 руб.); інжынер па электразабеспячэнні ў “Ульскім” (380 руб.); інжынер па ахове працы і інжынер-энергетык у “Сіроцінскім” (500 і 600 руб.); галоўны інжынер у КУП БАН (565 руб.).
Камандзір аддзялення патрабуецца раённаму аддзелу па надзвычайных сітуацыях, работа ў тры змены, 550 руб.
Культура: загадчык у Каўлякоўскі Дом культуры (аклад 370 руб.), бібліятэкар у Язвінскую сельскую бібліятэку (330 руб.), мастацкі кіраўнік клубнай установы (360 руб.) і музычны кіраўнік (330 руб.) могуць звяртацца ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Лабарант патрэбны ў “Сіроцінскі ( 400 руб.).
Машыніст (качагар) кацельні – ёсць шанс уладкавацца ва УП ЖКГ (450 руб.).
Шумілінская раённая бальніца запрашае на работу медыцынскіх сясцёр (3 вакансіі, 380-430 руб.), фельчараў на Пабедскі, Ляжнёўскі і Полькавіцкі ФАПы (540 руб.), двух урачоў-спецыялістаў (540 руб.).
Падсобны рабочы ўладкуецца ў КУП бытавога абслугоўвання насельніцтва і Шумілінскую ПМК-70 (330-340 руб.).
Пажарны. Работу і зарплату ў 550 руб. прадаставіць Шумілінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.
Рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў патрэбны УП ЖКГ, 400 руб.
Слесара аварыйна-аднаўленчых работ запрашае філіял “Полацкводаканал”, 550 руб.
Станочнік дрэваапрацоўчых станкоў – вакансію прапануе УП ЖКГ (400 руб.).
Трактарыст-машыніст – ёсць 11 вакансій: КУП БАН, “Раднік”, “Мішневічы” (патрэбны 2 спецыялісты), “Прыдзвінскі” (2 вакансіі), “Лаўжанскае” (2 спецыялісты), “АграБаравінка, “Сіроцінскі” (3 спецыялісты). Зарплата ад 330 да 600 руб.
Цырульнік – у КУП БАН (350 руб.).
Эканаміст (у тым ліку і галоўны) – патрэбу ў спецыялістах маюць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, “Ляжні”, “Прыдзвінскі” і “Раднік”, зарплата ад 350 да 500 руб.
Электразваршчык ручной зваркі неабходны ў “Прыдзвінскім” і “Мішневічах”, 400 і 500 руб.
Падрыхтавала Аліна ПЯТРОВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Патрэбны трактарысты, эканамісты і не толькі На 15 жніўня ў Шумілінскім раёне налічваецца 83 вакансіі, паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай... |
|