Ізноў гучыць званок у школах. 21.by

Ізноў гучыць званок у школах

02.09.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года ў Церабяжоўскай сярэдняй школе адрознівалася ад мінулагодніх.

Сёлета кіраўніцтва школай прыняў самы малады дырэктар з усіх навучальных устаноў раёна Вадзім Шпакевіч. Але гэта не азначае, што чалавек ён малавопытны. У сферы адукацыі Вадзім Мікалаевіч не першы год. Таму можна з упэўненасцю сказаць, што гэтая пасада яму па-плячы і з пастаўленымі задачамі калектыў на чале з новым кіраўніком справіцца на выдатна.

Гэтае меркаванне падтрымаў у сваіх вітальных словах і наш зямляк, старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Іван Наскевіч. Іван Данілавіч часта наведвае Століншчыну ў рамках разнастайных мерапрыемстваў. Візіт у Церабяжоўскую школу высокі госць падмацаваў падарункамі ў выглядзе разнастайнага спартыўнага інвентару – пачынаючы ад шашак-шахмат і завяршаючы турыстычнымі палаткамі.

  • Візіты на роднае Палессе – гэта накштал нейкай перазагрузкі, — падзяліўся з журналістам Іван Наскевіч. – Сустрэчы з землякамі, вось такія цёплыя і шчымлівыя ўрачыстасці нібы даюць глыток свежага паветра і дадаюць сілы для працоўных будняў.

І на наступны год старшыня Следчага камітэта плануе візіт на Століншчыну ў адну з навучальных устаноў. Гэта будзе ўжо своеасаблівай традыцыяй.

З першым днём навучальнага года настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў віншаваў таксама старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі. Кіраўнік раёна падзякаваў і калектыву, і бацькам за дапамогу ў падрыхтоўцы школы. А яшчэ заўважыў, што падтрымка дарослых абавязкова патрэбна іх дзеткам, і не толькі штодзённа, а нават штогадзінна.

З рук рабят выпускога класа першакласнікі атрымалі сваю першую кнігу – буквар. Госці ў сваю чаргу ўручылі малым падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка – кнігу “Беларусь – наша Радзіма”.  Ва ўнісон гучала сёлета назва і першага ўрока  — “Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!”

Тэкст і фота Алены КЛІМУШКА

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года ў Церабяжоўскай сярэдняй школе адрознівалася ад мінулагодніх. Сёлета кіраўніцтва школай прыняў самы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика