Традыцыйная жнівеньская  канферэнцыя педагогаў адбылася ў Глускім раёне. 21.by

Традыцыйная жнівеньская  канферэнцыя педагогаў адбылася ў Глускім раёне

03.09.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ім па сілах многае: вучоба і  выхаванне дзяцей, збор макулатуры, арганізацыя гарачага харчавання, паходаў і экскурсій, работа з цяжкімі бацькамі, нават рамонты падуладныя ім. Што ўжо казаць пра святы. Пайдзі ў любую школу ці сад з любой святочнай нагоды і станеш сведкам сапраўднага відовішча, дзе ўсё будзе цікава, прыгожа, да месца. Вось і традыцыйная жнівеньская  канферэнцыя педагогаў раёна адбылася менавіта так. Сваіх калег і гасцей прымала гімназія Глуска. Капітальна абноўленая, хаця і не атросшая яшчэ будаўнічы пыл са сваіх падлог, яна зрабіла вельмі прыемнае ўражанне смелымі колеравымі рашэннямі сваіх калідораў і кабінетаў (мы прайшлі па іх пасля ўрачыстасці). Ці тое яшчэ будзе, калі там навядуць поўны парадак. А пакуль у вялікім фае, якое выглядае яшчэ больш прасторным ад светлых сцен і амаль белай падлогі, кожная ўстанова падрыхтавала невялікую прэзентацыю сваіх дасягненняў: у кагосьці гэта дыпломы і кубкі, у кагосьці адмысловыя вырабы — справа рук настаўнікаў і вучняў. Удзельнікі і госці канферэнцыі падыходзілі, разглядвалі, фатаграфавалі, а ўжо ў актавай зале, калі са сцэны іх віталі дзеці, усе дружна хлопалі і ўсміхаліся. Ад сябе асабіста і ад імя старшыні раённага выканаўчага камітэта педагогаў раёна з надыходзячым Днём ведаў павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Цімчанка, падзякаваў усім калектывам за тую вялікую работу, якую яны зрабілі, каб падрыхтаваць свае ўстановы да новага навучальнага года.







Адным з паказчыкаў эфектыўнасці работы школ з’яўляюцца вынікі цэнтралізаванага тэсціравання і паступленне. Дык вось сяголета ў ВНУ прадоўжаць вучобу 59 выпускнікоў, або 55 %, пры гэтым 6 чалавек, заўважыў Дзмітрый Цімчанка, выбралі ВНУ сельскагаспадарчага профілю, будзе добра, калі яны і іх аднакласнікі, адвучыўшыся, вернуцца ў раён. Бо даць веды вучням — гэта яшчэ не ўсё, школа павінна вырасціць патрыёта, грамадзяніна, здольнага адказваць за сябе, за сваю сям’ю. А таму сярод задач, якія стаяць перад сістэмай адукацыі на новы год, Дзмітрый Цімчанка назваў павышэнне якасці ведаў, індывідуальны падыход з улікам інтарэсаў і магчымасцяў кожнага школьніка, падтрымка і замацаванне маладых спецыялістаў, прафілактыка сямейнай нядобранадзейнасці.









У новым навучальным годзе намеснік старшыні райвыканкама пажадаў педагогам моцнага здароўя і радасці ад працы з дзецьмі і ўручыў шэрагу работнікаў узнагароды. За якасную падрыхтоўку да новага навучальнага года Падзячнымі пісьмамі Глускага райвыканкама адзначаны калектывы СШ № 1 (дырэктар Ігар Маслаў), Заеліцкага НПК (дырэктар Святлана Лабадаева), Усцярхоўскага НПК (дырэктар Віктар Сасноўскі), ясляў-сада № 4 (загадчыца Ірына Леўчанка), ДЮСШ (дырэктар Аляксандр Маюрнікаў). За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў і значны асабісты ўклад у падрыхтоўку да новага навучальнага года Падзячныя пісьмы райвыканкама атрымалі электрык аддзела па адукацыі Васіль Бяствіцкі, кіроўца аддзела па адукацыі Мікалай Дзяшчэня, прыбіральшчыца гімназіі Алена Шпакоўская. Таксама Падзячнымі пісьмамі райвыканкама за шматгадовую і добрасумленную працу ў сістэме адукацыі ўзнагароджаны старшыня ФСК Віктар Вежнавец, загадчыца раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Грыгор’ева, настаўнік фізікі і працоўнага навучання Усцярхоўскага НПК Аляксандр Чарнікевіч. Асобных слоў падзякі заслугоўвае калектыў гімназіі, але тут яшчэ засталося крыху дарабіць, і ўзнагароды абавязкова знойдуць сваіх герояў, паабяцаў Дзмітрый Цімчанка. А вось удзячныя і шчырыя апладысменты і словы падзякі педагогам-ветэранам прагучалі тут і зараз. Кветкі ад прафсаюза і падзяку за шматгадовую працу прымалі Вольга Казяба, Таццяна Сташэўская, Святлана Дубовік, Ганна Корбут, Святлана Гаравікова, Алена Арцёмчык, Ніна Дзяшчэня.





Ухвальныя апладысменты залы і шчырыя ўсмешкі настаўнікаў выклікаў літмантаж ад будучых першакласнікаў. А даклад начальніка аддзела па адукацыі, спорце і турызме Святланы Лісіцы даў падставы і парадавацца поспехам педкалектываў, настаўнікаў і іх вучняў, якія яны запісалі на свой рахунак, удзельнічаючы ў розных конкурсах, і прымусіў задумацца над тымі праблемамі, якія яшчэ застаюцца нявырашанымі. Святлана Лісіца прааналізавала работу па ўсіх накірунках і падкрэсліла, што са школы вучань павінен выйсці не толькі з пэўным багажом ведаў, але і падрыхтаваным да самастойнага жыцця і здаровым, таму разам з павышэннем якасці ведаў трэба працаваць над павышэннем бяспекі дзяцей, выкананнем санітарных нормаў і патрабаванняў, стварэннем безбар’ернага асяроддзя, наладжваць больш цесныя сувязі з апякунскімі саветамі. З Днём ведаў педагогаў Глушчыны павіншавала таксама начальнік упраўлення арганізацыйна-метадычнага суправаджэння і рэсурснага забеспячэння ўстаноў адукацыі абласнога інстытута развіцця адукацыі Таццяна Беляйкова і пажадала ім далейшых поспехаў.



Ганаровыя Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь атрымалі настаўнікі гімназіі Аксана Грыгор’ева і Таццяна Сачэнка. Граматамі Міністэрства адукацыі былі адзначаны загадчыца ясляў-сада № 1 Людміла Пуцята, дырэктар Заеліцкага НПК Святлана Лабадаева, настаўніца СШ № 1 Таццяна Мяцельская, настаўнік СШ № 2 Сяргей Івашкевіч, метадыст ВМК Мікалай Купчэня. Граматамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджаны намеснік дырэктара СШ № 2 Алена Тарашчук, настаўнік гімназіі Таццяна Івашкевіч, настаўнік-дэфектолаг ясляў-сада № 1 Ірына Галамака, педагог дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці Людміла Балкіс, выхавацель дзіцячага дома сямейнага тыпу Святлана Кандраценя, Дыплом галоўнага ўпраўлення па адукацыі за асабісты ўклад у развіццё дзіцячай творчасці атрымала педагог-арганізатар санаторнай школы-інтэрната Валянціна Хлань. Граматамі аддзела па адукацыі, спорце і турызме Глускага райвыканкама адзначана старанная праца выхавацеля ясляў-сада № 4 Ларысы Радзвіновіч, настаўніцы СШ № 1 Святланы Паметнікавай, настаўніц гімназіі Алены Сарафановіч і Юліі Грабяньковай, настаўніка-дэфектолага ЦКРНіР Людмілы Наркевіч.

Думаецца, нечакана, але вельмі прыемна было настаўнікам пабачыць і пачуць віншаванні і добрыя пажаданні, з гумарам, але вельмі шчырыя, ад сваіх сяголетніх выпускнікоў, яны спецыяльна сабраліся і зняліся ў невялікім відэазвароце. А вось вітаць на жнівеньскай канферэнцыі маладых спецыялістаў стала ў педагогаў раёна добрай традыцыяй. Дружнымі апладысментамі яны сустракалі Ксенію Зубец, выхавацеля ясляў-сада № 4, Валерыю Емяльяненку, педагога-псіхолага Заеліцкага НПК, Мікіту Абжальяна, настаўніка гісторыі Усцярхоўскага НПК, Дзмітрыя Махунова, настаўніка гісторыі Клятнянскага НПК, Андрэя Лішанкова, трэнера-выкладчыка ДЮСШ, і настаўнікаў дзіцячай школы мастацтваў Дар’ю Багук, Дар’ю Берасцень і Эдгара Крэера. Тут жа на сцэне паміж маладымі спецыялістамі і іх наймальнікамі было заключана жартоўнае, але не пазбаўленае рацыянальнага зерня пагадненне. У знак таго, што яно ўступіла ў сілу, новаспечаныя педагогі атрымалі падарункі.

Так, настаўнікі ўсе розныя — дэбютанты і асы, добрыя і строгія, гарадскія і сельскія, у клас адны заходзяць, як у клетку, другія — як у храм. І ўсім ім патрэбна ўдача на кожны дзень. А добры настрой перад пачаткам вучобы і працы ім забяспечылі іх таленавітыя калегі і вучні: цудоўнымі песнямі і танцамі яны з мерапрыемства зрабілі свята.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ім па сілах многае: вучоба і  выхаванне дзяцей, збор макулатуры, арганізацыя гарачага харчавання, паходаў і экскурсій, работа з цяжкімі бацькамі, нават рамонты...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика