Владимир Хейфец помог детям из Обольского приюта и портфель собрать, и пиццей накормил. 21.by

Владимир Хейфец помог детям из Обольского приюта и портфель собрать, и пиццей накормил

05.09.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Незабыўная  паездка
Дзіцячы аўтобус імчыць з Обалі ў Мінск. Ён вязе выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулка ў гандлёва-забаўляльны цэнтр “Galleria Minsk”. 16 дзяўчынак і хлопчыкаў глядзяць у акно аўтобуса, думаючы пра тое, як і хто сустрэне іх у сталіцы нашай Радзімы.
Парадаваць дзяцей напярэдадні новага навучальнага года вырашылі Уладзімір Леанідавіч Хейфец – мецэнат, дэпутат Цэнтральнага раёна горада Мінска, дырэктар ГЗЦ “Galleria Minsk” і супрацоўнікі аддзела маркетынгу цэнтра.
На ганку цэнтра дзяцей з прытулку цёпла сустрэлі супрацоўнікі, якія запрасілі іх на абед у рэстаран народнай кухні «Васiлькi». Падчас экскурсіі па гандлёва-забаўляльным цэнтры дзеці наведалі  музей «ЭКСПІРЫмЕНтуС», парк віртуальнай рэальнасці «PlayVR», сямейна-забаўляльны клуб «ZkidZClub». Падчас гульняў з’явіўся Уладзімір Леанідавіч. Ён павіншаваў выхаванцаў прытулка з новым навучальным годам і падарыў кожнаму  партфель з поўным наборам канцылярскіх прылад.
Дзяцей запрасілі ў піцэрыю «Піца Тэмпа», дзе работнікі пачаставалі сваёй прадукцыяй і ўручылі падарункі.
Паездка ў Мінск у “Galleria Minsk” падарыла дзецям багата яркіх уражанняў. І ўжо ў аўтобусе, па дарозе дадому,  яны ў адзін голас сказалі, што «гэтая паездка была незабыўная».
Наталля КРЫЎКО,
загадчыца прытулка ДУА «Шумілінскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр».
Надрукавана ў №70 ад 06.09.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незабыўная  паездка Дзіцячы аўтобус імчыць з Обалі ў Мінск. Ён вязе выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулка ў гандлёва-забаўляльны цэнтр “Galleria Minsk”. 16...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика