Школьны год пачаў свой ход. Што думаюць аб гэтым землякі?
11.09.2019
—
Новости Общества
|
З якім настроем вучні, настаўнікі і бацькі сустрэлі новы навучальны год, чаго чакаюць ад яго?
— З задавальненнем і лёгкім хваляваннем сустракаем верасень. Першы дзень вучобы — у сям’і дзве вучаніцы — не стаў расчараваннем. Дзяўчынкам спадабалася новае аблічча ўстановы пасля рамонту. Старэйшая дачка Ліза пайшла ў 9 клас, а гэта значыць — наперадзе экзамены за курс базавай школы. Яна добра разумее: поспех залежыць толькі ад самой сябе, таму да ўрокаў рыхтуецца пастаянна, наведвае факультатывы па рускай і беларускай мовах, аб’яднанні па інтарэсах. Асабліва ёй па душы заняткі па прадмеце “Праваслаўная культура”, дзе займаецца ўжо пяты год. Разам з настаўнікамі Людмілай Навакоўскай і Святланай Скупановіч наведала многа цікавых мясцін. Малодшая Уладзіслава — 6-класніца. Самастойнасці яшчэ недастаткова, дамашнія заданні выконвае пад бацькоўскім кантролем. Спадзяюся, што потым пачне спраўляцца адна. Юліяна Вараўко, настаўнік пачатковых класаў СШ № 3: — Сёлетні першы месяц восені — пачатак новай старонкі жыцця. Пасля сканчэння ўніверсітэта пераступіла парог школы ў статусе педагога, таму пачуцці розныя: ад шчымлівасці і хвалявання да гордасці і адказнасці. Мне даверылі 18 маленькіх асоб, з якімі буду 4 гады разам, вучыць адрозніваць дабро ад зла, фарміраваць характары, адзіны калектыў, свядомасць. Хочацца, каб рабяты як мага хутчэй навучыліся арганізаванасці, самастойнасці. Упэўнена, што ў кожнага з іх ёсць патэнцыял, каб стаць адукаваным, усебакова развітым і добра выхаваным.
— Сёлета ўпершыню сын сеў за школьную парту, бліжэй пазнаёміўся з новым калектывам. Хочацца, каб вучыўся старанна. Упэўнена: настаўнікі ў гэтым дапамогуць. Са свайго боку таксама буду сачыць за працэсам. Пакуль ходзіць на заняткі з добрым настроем. Адрозненне паміж наведваннем дзіцячага садка і школы крыху адчуваецца, але хутка мяжа скасуецца і новы рытм увойдзе ў норму. Раман Паркалаў, 11-класнік Лапіцкай СШ: — Апошні год вучобы ў школе праляціць хутка, таму трэба мабілізаваць усе сілы, каб скончыць яго як мага лепш: збіраюся паступаць у ВНУ. Наогул жа чакаў сустрэчы з аднакласнікамі. Усіх нас 13. Даражу школьнай дружбай. Гэта, напэўна, і ёсць самы каштоўны здабытак. А яшчэ навучыўся цаніць час, пачаў менш завісаць у інтэрнэце. З таго, што напружвае, — неабходнасць рана падымацца, асабліва калі стаяць «нулявыя» ўрокі: жыву далекавата ад школы. Падвозіць аўтобус — трэба не спазніцца. Ніна ВІКТОРЧЫК n.viktorchik@gzt-akray.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З якім настроем вучні, настаўнікі і бацькі сустрэлі новы навучальны год, чаго чакаюць ад яго? Юлія Кірылава з дачкой Лізаветай, Ялізава: — З задавальненнем і...
|
|