Са святам Божага Нараджэння!. 21.by

Са святам Божага Нараджэння!

25.12.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Божае Нараджэнне з’яўляецца момантам удзячнасці Богу Айцу, які паслаў у свет Свайго Сына. Але дзеля чаго Езус зышоў на зямлю? Ён прыйшоў менавіта дзеля таго, каб збавіць (уратаваць) чалавека ад граху, каб прынесці надзею на лепшае жыццё тут, на зямлі, а перад усім вярнуць магчымасць правесці вечнасць у небе.

Кожны з нас змагаецца са сваімі слабасцямі, залежнасцямі, клопатамі, цяжкасцямі. І дзе шукаць дапамогі і ратунку? У асобе Езуса Хрыста як Збаўцы. У Евангеллі паводле Лукі можна прачытаць: “Сын Чалавечы прыйшоў знайсці і выратаваць тое, што загінула” (Лк 19,10).

Няхай сёлятняе святкаванне Божага Нараджэння дапаможа кожнаму з нас убачыць тыя няпростыя моманты, сферы, сітуацыі майго жыцця, дзе мне найбольш цяжка, дзе я сам не даю рады. Але дзеля чаго? Каб запрасіць у іх Езуса, які прыходзіць як Збаўца, які хоча прынесці мне палёгку, радасць і надзею, які хоча даць мне лепшую будучыню. Няхай кожны з нас адчуе досвед збаўлення (уратавання)!

Няхай Нованароджаны Хрыстус напаўняе кожнае сэрца Сваім супакоем!

Са святам Божага Нараджэння!

кс. Павел Падмышанін МІС
пробашч парафіі Нараджэння НПМ у г. Барысаве

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика