Каб навагоднія і калядныя святы для хлопчыкаў і дзяўчынак сталі чароўнымі і незабыўнымі, праявілі клопат дарослыя. У межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” і акцыі “Цуды на Раство” падарункі і салодкасці атрымалі дзеці-сіроты, інваліды, рабяты з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама хлопчыкі і дзяўчынкі, якія выхоўваюцца ў мнагадзетных, няпоўных, малазабяспечаных і сацыяльна няўдачных сем’ях, у дзіцячых дамах сямейнага тыпу.
Так, у межах акцыі “Цуды на Раство”, якую арганізавалі райкам ГА “БРСМ” ГА “БРПА”, дапамогу ў фарміраванні падарункаў для рабят аказалі шэраг раённых структур грамадскіх аб’яднанняў: “Беларускі Фонд міру”, “Белая Русь”, “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа”, а таксама раённае аб’яднанне прафсаюзаў, райкам пафсаюза работнікаў АПК, прыход Свята-Пакроўскага храма г.Кіраўска.
Акрамя салодкасцей дзеці атрымалі цацкі, настольныя гульні, канцылярскія тавары, кнігі.
Протаіерэй Дзмітрый Первій разам з віншаваннямі перадаў бацькам рабят іконы Божай Маці, каб яны не забываліся пра галоўнае сваё прызначэнне – выхоўваць дзетак у любові, клопаце і згодзе.