Колядовщики прошлись по улицам Сенно. 21.by

Колядовщики прошлись по улицам Сенно

17.01.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сапраўдныя Каляды ў Сянне зладзілі ўдзельнікі клуба аматараў фальклору “Крывія” раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Колядовщики прошлись по улицам Сенно

 Увечары 13 студзеня з песнямі і пляскамі калядоўшчыкі прайшліся па вуліцах райцэнтра, завіталі ў некаторыя дамы. І куды б не заходзіла вясёлая кампанія, усюды яе сустракалі з радасцю, адорвалі рознымі прысмакамі. А інакш нельга, бо лічыцца, што калядоўшчыкі прыносяць у сем’і дабрабыт, здароўе і багацце.

Колядовщики прошлись по улицам Сенно

 Дзмітрый Зайко, кіраўнік “Крывіі”, на працягу некалькіх гадоў выношваў ідэю адраджэння народнага святочнага абраду калядавання ў Сянне. Бо ў некаторых населеных пунктах раёна ён існуе і сёння. Яшчэ, калі быў метадыстам РЦКіНТ, ён цікавіўся асаблівасцямі калядавання на Сенненшчыне, неаднаразова прымаў удзел у вясельным вандраванні, якое ладзіў калектыў Краснасельскага сельскага клуба ў вёсцы Папоўка.

Колядовщики прошлись по улицам Сенно

 Каляда па-сенненску – дзейства, у якім задзейнічана вясёлая група маладых людзей, што водзіць з сабой калядных персанажаў, сярод якіх мядзведзь, каза, цыгане, абавязкова пераапранутая ў салдата дзяўчына і наадварот, пераапрануты ў прыгожую дзяўчыну мужчына. Разам з гэтай кампаніяй ходзіць і буцян. Менавіта буцян, а не бусел, акцэнтуе ўвагу Дзмітрый, так сенненцы называюць гэтую птушку. Калядны гурт спявае песні, жадае гаспадарам дабрабыту. Весялосці задае і сам буцян, які ўмела па чарзе грае на музычных інструментах – гармоніку і дудачцы.

Колядовщики прошлись по улицам Сенно

 Абрад Каляд звыш 35 гадоў бесперапынна праводзицца ў вёсцы Папоўка, жыхары якой штогод чакаюць калядоўшчыкаў. Зусім нядаўна сюды прыязджалі аўтары праграмы “Наперад у мінулае” Белтэлерадыёкампаніі, каб зняць традыцыю святкавання Каляд. Вялікую дапамогу ў гэтым аказалі і ўдзельнікі “Крывіі”. Дарэчы, відэаролік можна знайсці на прасторах інтэрнэту.

Колядовщики прошлись по улицам Сенно

 — Песні-вяснянкі, абрадавыя шэсці і многае іншае — даніна памяці продкаў. Нашы намаганні заключаюцца ў тым, каб захаваць сваю аўтэнтычную культуру, перадаць як мага больш багатую спадчыну наступным пакаленням, — упэўнены Дзмітрый.

 І з гэтым проста не магчыма не пагадзіцца. Трэба падтрымліваць і ўмацоўваць беларускія народныя абрады і святы, абавязкова праводзіць іх і зацікаўліваць моладзь. Каб маладое пакаленне потым перадавала ўсе свае веды і звычаі сваім дзецям. Бо калі знікнуць традыцыйныя святкаванні, то знікне адметнасць беларусаў як народа.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўдныя Каляды ў Сянне зладзілі ўдзельнікі клуба аматараў фальклору “Крывія” раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.  Увечары 13 студзеня з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика