Что говорят осиповчане о ПДД. 21.by

Что говорят осиповчане о ПДД

07.02.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Месца, дзе лепш уступіць

З пачатку года ў раёне ў ДТЗ пацярпелі ўжо 4 чалавекі, у тым ліку двое непаўналетніх

Здавалася б, з правіламі дарожнага руху кожны знаёмы з малых гадоў. І тым не менш чуем сумную інфармацыю, што недзе здарыўся чарговы наезд на чалавека або сутыкненне транспартных сродкаў. Вырашылі пазнаёміцца

з меркаваннямі землякоў пра абстаноўку на дарогах Асіповіччыны і мерах па прадухіленні няшчасных выпадкаў.

    Кацярына Гоціна:


          

— Заўсёды выконваю правілы для пешаходаў. І дзяцей, якім зараз 10 і 5 гадоў, вучу пераходзіць дарогу толькі ў спецыяльна адведзеных месцах, уважліва глядзець на светлафор, калі ён ёсць. Праводзяцца адпаведныя гутаркі і ў СШ № 1. Наша настаўніца Вера Васільеўна Дзенісенка пытанню бяспекі дзяцей надзяляе шмат увагі.

З сумам назіраю, як пасажыры аўтобусаў, выходзячы на прыпынку, перасякаюць дарогу, дзе захочацца. Мне здаецца, ім трэба быць больш уважлівымі, каб не трапіць пад колы.

 

Надзея Засулька з 9-гадовай унучкай Насцяй:



— За дзецьмі трэба ўважліва сачыць і тлумачыць ім, як паводзіць сябе на вуліцы. Напрыклад, на веласіпедзе дазваляем катацца Настачцы толькі на дачы. Сама працую на станцыі. На рабоце таксама ўважліва ставімся да захавання бяспекі руху, пуці пераходзім толькі па спецыяльных пераходах і іншым нагадваем аб асцярожнасці.

 

 

Іван Пацкевіч:



— Мой вадзіцельскі стаж налічвае 45 гадоў, таму пабачыў рознага. Раней было менш аўто на дарогах, затое правы атрымоўвалі толькі самыя сур’ёзныя, удумлівыя людзі, якія разумелі, што яны ў адказе за іншых. А цяпер іх маюць усе, хто пажадае. Ліхачаць, зневажаючы іншых, а часта і падвяргаючы рызыцы. Калі бачу, што пешаход хвалюецца, мітусіцца, — заўсёды прапускаю яго. І ў той жа час збоку, здараецца, хтосьці імкнецца перагнаць, не думаючы аб тым, што ён можа наехаць на чалавека, які пераходзіць вуліцу і яму нябачны. Біч нашага часу — тэлефон у руках шафёра. Зразумела, ні да чаго добрага гэта не прыводзіць. І, канечне ж, горка бачыць прадстаўніц прыгожага полу, у адной руцэ якіх смартфон, другой — цыгарэта, а локці так-сяк круцяць баранку. Вынікі відавочныя.

Алена Гедымін:



— Мы з мужам Валерыем на дарозе заўсёды ўважлівыя. Але калі перасякаем пера-крыжаванне вуліц Юбілейнай і Сумчанкі, нярэдка назіраем непаважлівыя адносіны многіх удзельнікаў дарожнага руху да іншых людзей. Аўтамабілі ляцяць, не зважаючы на пешаходаў. Чалавек ідзе па “зебры”, а спераду ці ззаду праносяцца машыны, ледзьве не чапляючы яго. Іншыя пешаходы таксама вінаватыя: па пераходзе ідуць як па подыуме, не спяшаючыся, другія, наадварот, гатовы перабегчы вуліцу і на чырвонае святло. Супрацоўнікам ДАІ трэба больш увагі надзяляць гэтаму перакрыжаванню.

 

Як пераканаліся, нашы суразмоўцы разумеюць, што на дарозе не трэба расслабляцца. А яшчэ, што гэта тое месца, дзе ні ў якім разе нельга імкнуцца камусьці штосьці даказаць, нягледзячы на тое, хто вы — пешаход ці вадзіцель. Лепш уступіць, нават таму, хто няпраў, бо на коне — жыццё. Сваё і іншых.

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месца, дзе лепш уступіць З пачатку года ў раёне ў ДТЗ пацярпелі ўжо 4 чалавекі, у тым ліку двое непаўналетніх Здавалася б, з правіламі дарожнага руху кожны знаёмы з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика