Алексей Раков, уроженец Сенно, не жалеет, что выбрал армейский путь. 21.by

Алексей Раков, уроженец Сенно, не жалеет, что выбрал армейский путь

21.02.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

— Калі б мне зноў давялося выбіраць жыццёвы шлях, я б зноў выбраў нялёгкаю ваенную службу, сэнс якой абараняць Айчыну, сваю сям’ю, — разважае Аляксей Ракаў, падпалкоўнік, камандзір групы артылерыі 19-ай асобнай механізаванай брыгады, якая базіруецца ў Заслонаве, непадалёк  ад Лепеля.


 Аляксей Ракаў — ураджэнец Сянна, у 2000 годзе скончыў СШ №2.  Армейскі шлях наш зямляк пачаў у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. У 2004 годзе ён скончыў факультэт ракетных войск і артылерыі. Як і большасць выпускнікоў навучальнай установы службу пачаў лейтэнантам на пасадзе камандзіра ўзвода 231-ай артылерыйскай брыгады, што ў Бароўцы. Рух да вялікіх зорак на пагонах быў паступовым і заканамерным, бо з заканчэннем навучальнай установы вучоба для Аляксея Ракава не спынілася. Яна толькі пачалася. А калі малады афіцэр зразумеў, што самападрыхтоўка, як спосаб ўдасканалення, вычарпала сябе, вырашыў зноў сесці за парту. Імкненне маладога афіцэра супала з планамі камандавання, і ў 2014 годзе маёр Ракаў стаў слухачом камандна-штабнога факультэта альма-матар.

 — На мой выбар прафесіі найбольшы ўплыў зрабіў дзядзька — брат маці. Ён быў ваенным і, калі прыязжаў у госці, шмат расказваў аб арміі, — успамінае Аляксей Ракаў.

 Служба Аляксея праходзіць непадалёк ад родных мясцін. І ў Сянне ён бывае не толькі ў час водпуску. Аднак і не так часта, як хацелася б – служба. Пад час прыезду абавязкова наведваецца да бацькоў, сустракаецца, калі дазваляе час, з сябрамі. Апошні раз гэта адбылося зусім нядаўна — былыя аднакласнікі наладзілі сустрэчу ў сувязі з 20-годдзем заканчэння школы. Бывае і ў ваенным камісарыяце. Сенненскія прызыўнікі таксама служаць у брыгадзе.

 — Як правіла, я сачу за іх службай. Але на адлегласці, каб пра гэта яны нават не здагадваліся, — не хавае афіцэр.- Калі ў землякоў усё добра складваецца, радуюся за іх, пры неабходнасці – падтрымліваю.

 Сучасная артылерыя — гэта той род войскаў, які ў значнай ступені вызначае абароназдольнасць і моц арміі. У яе складзе гарматы, якія могуць знішчаць ворага і яго ўмацаванні на вялікай, нават велізарнай, адлегласці, рэактыўныя ўстаноўкі. Ракеты – таксама артылерыя, а таму для тых, хто прызываецца ў гэты род войскаў, важныя як фізічная падрыхтоўка, так і высокі ўзровень ведаў, як мінімум, школьнай праграмы.

 Сённяшнюю сваю пасаду падпалкоўнік Аляксей Ракаў займае з 2017 года. Але наперадзе ў яго не адзін год службы, хочацца спадзявацца, такой жа плёнай і паспяховай.

 Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Калі б мне зноў давялося выбіраць жыццёвы шлях, я б зноў выбраў нялёгкаю ваенную службу, сэнс якой абараняць Айчыну, сваю сям’ю, — разважае Аляксей Ракаў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика