На Пасхальнай Вігіліі ў Карэлічах каталіцкія вернікі дзяліліся радасцю і святлом з бліжнім. 21.by

На Пасхальнай Вігіліі ў Карэлічах каталіцкія вернікі дзяліліся радасцю і святлом з бліжнім

12.04.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сёлетні Вялікдзень у Касцёле многім з нас даводзіцца адзначаць дома. І хоць зараз у храмах не так людна, затое ў нашых сэрцах, як і раней, багата радасці і веры. Каля алтароў на літургіі ці дома каля тэлевізараў і камп’ютараў падчас трансляцый мы аднолькава гучна, з лёгкай і светлай душой, вітаем урачыстасць Нядзелі Уваскрасення Пана. І проста зараз на наша “Хрыстус уваскрос!”, мы ўпэўнены, што вы, шаноўныя вернікі, з усмешкай і любоўю адказваеце: “Сапраўды ўваскрос!”. Бо не мае значэння, якая адлегласць паміж намі, калі міласэрны Уваскрослы Езус заўжды побач з кожным з нас і Сваёй моцай яднае ў адну вялікую хрысціянскую сям’ю.

Дзяліцца радасцю з бліжнім і з тымі, хто не змог быць у святочныя гадзіны ў храме, заклікаў падчас Пасхальнай Вігіліі і айцец Ануфрый Альховік у касцёле Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах. “Мы ўвайшлі ў няпросты час выпрабаванняў, – адзначыў святар. – Зараз людзі адчуваюць сябе асабліва безабароннымі. Але ці гэта так? Памятайце, што Бог ніколі не пакідае нас, Ён – наша абарона і падтрымка ў самых складаных сітуацыях. Таму не шукайце сэнс у тым, што адбываецца, а знаходзьце яго ў Хрыстусе. Святло любячага ўсіх нас сэрца Езуса дасць нам надзею, супакоіць і падкажа выйсце. А яшчэ хачу пажадаць вам, каб вы, па прыкладу Пана, самі станавіліся святлом для іншых!”























Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетні Вялікдзень у Касцёле многім з нас даводзіцца адзначаць дома. І хоць зараз у храмах не так людна, затое ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика