Дарагія парафіяне і ўсе людзі добрай волі нашага раёна!. 21.by

Дарагія парафіяне і ўсе людзі добрай волі нашага раёна!

12.04.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сёлетнія Велікодныя святы перажываем у асаблівай атмасферы – у гэтыя трывожныя па прычыне пандэміі дні сярод пытанняў, якія задаём, могуць быць і пытанні пра Бога. Надзею нам дае Уваскрослы Хрыстус. Ён працягвае нам сваю міласэрную руку. Варта толькі за яе ўхапіцца. Вялікдзень – гэта трыумф любові Хрыста, гэта свята нашай веры і надзеі на вечнае жыццё.
«Пасха кажа нам, што Бог можа ўсё ператварыць у дабро, што з Ім можам па-сапраўднаму мець давер, што ўсё будзе добра. Вось чаму ў пасхальную нядзелю нам было сказана: «Не бойцеся!». Трывожныя пытанні аб зле не знікаюць раптоўна, але знаходзяць ва Уваскрослым моцны фундамент, які дазваляе нам не патануць», – кажа Папа Францішак.
Жадаю ўсім вам плённага перажывання пасхальных урачыстасцей. Няхай Уваскрослы Хрыстус адорыць вас пасхальнай радасцю, любоўю, супакоем і патрэбнымі ласкамі. Давяраю ўсіх вас апецы Марыі – Маці ўваскрослага Хрыста. Агортваю сваёй малітвай і жадаю Божага благаслаўлення, здаровых і поўных надзеі Велікодных святаў усім вам!
Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Алелюя!

Ксёндз Мікалай ЛІПСКІ, пробашч новалукомльскага і чашніцкага касцёлаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетнія Велікодныя святы перажываем у асаблівай атмасферы – у гэтыя трывожныя па прычыне пандэміі дні сярод пытанняў, якія задаём, могуць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика