Благочинный Кореличского округа Николай Орса рассказал, как в этом году в Кореличах будет отмечаться Радоница. 21.by

Благочинный Кореличского округа Николай Орса рассказал, как в этом году в Кореличах будет отмечаться Радоница

22.04.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Традыцыйна вясной праваслаўныя вернікі накіроўваюцца на могілкі, каб аддаць даніну памяці спачылым родным і блізкім. Сёлета святкаванне Радаўніцы ў нашым раёне пройдзе з некаторымі зменамі ў сувязі бягучай эпідэміялагічнай абстаноўкай. На іх звяртае ўвагу благачынны Карэліцкай акругі, настаяцель Свята-Петрапаўлаўскага храма протаіерэй Мікалай Орса.


– Дарагія браты і сёстры! З мэтай размежавання патокаў прыхаджан у дзень памінання спачылых, на Радаўніцу, што сёлета прыпадае на 28 красавіка, нашым храмам прымаюцца шэраг мераў.

Напярэдадні, 27 красавіка, на гарпасялковых могілках у Карэлічах (аўтастаянка, каля паклоннага крыжа) будзе служыцца памінальная паніхіда. Пачатак а 18 гадзіне. Вялікая просьба да ўсіх трымаць бяспечную дыстанцыю. Звярніце ўвагу на тое, што на паніхіду неабходна загадзя падрыхтаваць спіс родных і блізкіх аб спачыне. Ён жа будзе памінацца таксама ў Свята-Петрапаўлаўскім храме г.п. Карэлічы ў сам дзень Радаўніцы. Ахвяраванне ранейшае, як у мінулым годзе. Апроч таго, каля крыжа будзе ўстаноўлены паніхідны столік для свечак і асобна для прынашэнняў. Пасля паніхіды пройдзе асвячэнне могілак. Прычым, у гэтым годзе ў Карэлічах і раёне духавенства будзе асвячаць усе могілкі не залежна ад таго, прысутнічаюць родныя і блізкія спачылых ці не. Гэтым мы, святары, выражаем клопат аб прыхаджанах і імкнемся не дапусціць масавага скаплення вернікаў.

Непасрэдна на Радаўніцу, 28 красавіка, урачыстае памінальнае Богаслужэнне пачнецца ў храме ў 8.30, а так ён будзе адчынены ўжо з 7.30. Яшчэ раз удакладняю, што запіскі, пададзеныя напярэдадні, другі раз пісаць не трэба, бо іх і так зачытаюць на Богаслужэнні. Прашу і аб тым, каб у самым храме і за яго сценамі вы захоўвалі дыстанцыю ў 1,5-2 метры і кіраваліся парадамі медыкаў. Пасля памінальнай паніхіды на Радаўніцу, праз 30 хвілін, адбудзецца асвячэнне могілак у Карэлічах. Паўтаруся, абсалютна ўсіх у райцэнтры і раёне. Такім чынам мы ўшануем памяць спачылых, каб іх родныя і блізкія не хваляваліся, што яны па прычыне цяперашняй эпідэміялагічнай абстаноўкі застаюцца дома і не могуць прыехаць.

Таксама на працягу ўсяго Велікоднага тыдня Свята-Петрапаўлаўскі храм будзе адчынены з 9.00 да 15.00, а 27 красавіка – з 9.00 да 19.00. Таму вы можаце загадзя ў любы з гэтых дзён пакінуць спіс родных і блізкіх аб спачыне незалежна ад таго, дзе яны пахаваныя.

Падкрэслю, што ўсе гэтыя меры прымаюцца дзеля вашага здароўя, шаноўныя вернікі. Як неаднаразова ў сваіх зваротах адзначаў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усея Беларусі Павел, зараз варта быць асабліва ўважлівымі да свайго самаадчування. Калі вы знаходзіцеся ў групе рызыкі ці адчуваеце немач альбо страх за сваё здароўе, калі ласка, пазбягайце людных месцаў, застаючыся дома і надаючы ўвагу хатняй малітве. У сувязі з гэтым ёсць важная інфармацыя ў першую чаргу для іншагародніх вернікаў. Вядома, па традыцыі на Радаўніцу на Карэліччыну з розных куткоў з’язджаюцца людзі, каб наведаць могілкі родных. Але зараз не лепшы час для такіх паездак, наша парада – устрымайцеся ад іх. Таму мы прапаноўваем даслаць вашы спісы родных і блізкіх аб спачыне для памінання падчас набажэнстваў на электронную пошту v.orsa@mail.ru.

Божай апекі вам і вашым сем’ям!

Падрыхтавала Марына КАЗЛОВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйна вясной праваслаўныя вернікі накіроўваюцца на могілкі, каб аддаць даніну памяці спачылым родным і блізкім. Сёлета святкаванне Радаўніцы ў нашым
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика