Апытанне. Чым вам запомнілася ваша піянерскае дзяцінства?. 21.by

Апытанне. Чым вам запомнілася ваша піянерскае дзяцінства?

25.05.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ніна Андрэеўна Кірынская:

— Вядома ж, піянерскім гальштукам. Яго з гордасцю і задавальненнем насілі, бераглі, баяліся згубіць. І да гэтага часу я беражліва захоўваю яго. У школе я добра вучылася, была старшынёй савета атрада. Нашы піянерскія будні не завяршаліся са сканчэннем урокаў: мы рыхтаваліся да мерапрыемстваў, аказвалі дапамогу дарослым, працуючы на палях і фермах, дапамагалі пажылым. Да гэтых спраў ніхто нікога не прымушаў, яны былі нам у радасць, мы не чакалі ўзнагарод за нашы ўчынкі, і мы па-сапраўднаму адчувалі сябе шчаслівымі ад таго, што былі піянерамі.

Таццяна Іванаўна Мардусевіч:

— У памяці — піянерскія зборы 19 мая, на дзень нараджэння піянерыі. Я родам з Бабірова, у гэты дзень мы прыязджалі ў Глуск, і для нас, сельскіх дзяцей, гэта была сапраўдная падзея. Усё было святочна, урачыста. Пасля свята я бегла купляць сваё любімае марозіва за 12 капеек. Яшчэ памятаю адзін выпадак, звязаны з піянерскім гальштукам. Я была выдатніца і актывістка, і за мае поспехі бацька купіў мне шаўковы гальштук. Я вельмі ім ганарылася. Але аднойчы на мерапрыемстве ў Макавічах дырэктар школы зняў з мяне яго, каб павязаць ветэрану. Пасля свята гальштук так і не вярнулі мне. Дадому я вярталася з крыўдай, са слязамі, з пачуццём вялікай страты і страхам засмуціць свайго бацьку. Пасля гэтага выпадку тата купіў мне звычайны штапельны гальштук.

Уладзімір Пятровіч Шчука:

— Помніцца, як у школе мы зачаравана слухалі аповеды тых, каму давялося пабываць у “Артэку”. Тады лепшых вучняў пасылалі ў гэты легендарны лагер. Трапіць туды было марай кожнага савецкага школьніка. Я нарадзіўся ў вёсцы Галынец, школа знаходзілася ў Магілёве, за дзесяць кіламетраў ад дому, і адразу ж пасля ўрокаў трэба было спяшацца на рэйсавы аўтобус. Таму, на жаль, многія піянерскія справы, падзеі прайшлі міма мяне. Я любіў чытаць пра подзвігі юных партызан, піянераў-герояў. Усе нашы дзіцячыя гульні былі звязаны з любімымі героямі, з іх мы бралі прыклад. А яшчэ нашым святым абавязкам быў збор макулатуры і металалому. Я часта ехаў у аўтобусе ў школу са стосам перавязанай паперы.

Зоя Міхайлаўна Сіраж:

— Перш за ўсё бескарыслівым сяброўствам і цікавымі падзеямі. Я была выдатніцай, старшынёй савета атрада. Памятаю, як не хацела знімаць піянерскі гальштук, калі вярталася са школы дадому. У класе мы былі дружныя, дапамагалі адзін аднаму, моцныя вучні падтрымлівалі тых, хто не паспяваў у вучобе. Ад хуліганаў дабіваліся сумленнага піянерскага выпраўлення, некаторых нават палохалі выключэннем з піянераў.

Жанна Канстанцінаўна Нагорная:

— Успаміны даўнія, трапяткія… Піянерскія лінейкі з клятвамі і абяцаннямі, якія вучылі на памяць, піянерская атрыбутыка… Тады піянерыя была з выразнай і правільнай ідэалогіяй, яна выхоўвала і арганізоўвала нас. Мы ганарыліся сваім званнем, імкнуліся быць лепшымі, былі адказныя за сябе асабіста і за ўвесь наш калектыў.

Генадзь Аркадзевіч Ліпскі:

— Паўночы не спаў перад прыёмам у піянеры, вельмі хваляваўся, з заміраннем сэрца чакаў гэты ўрачысты дзень. Завязваць гальштук мяне навучыла старэйшая сястра, трэба было добра пастарацца, каб атрымаўся прыгожы вузельчык. Яна дапамагала мне мыць, прасаваць гальштук і школьную форму, бо піянер заўсёды павінен быў выглядаць ахайна. Захаваўся фотаздымак, дзе я, прыгожы і горды, стаю каля чырвонага сцяга: так мяне заахвоцілі за тое, што я больш за ўсіх у класе сабраў макулатуры.

Юрый Адольфавіч Бучань:

— Прыём у піянеры ў нас, я з Адэскай вобласці, звычайна прысвячалі  дню нараджэння Леніна. Лепшых вучняў прымалі крыху раней гэтай даты. Я быў выдатнікам, таму мне павязалі гальштук у ліку першых. Памятаю, гэта быў пахмурны дажджлівы дзень, а 22 красавіка якраз свяціла сонейка. Вось, падумаў я тады, не пашанцавала мне з надвор’ем. Піянерскія гады запомніліся сваімі карыснымі справамі. Мы рабілі ўсё шчыра, з энтузіязмам. Піянерскі гальштук увогуле асобная гісторыя. Яго рыхтавалі з вечара, пры гэтым добра ведалі, што ў школу без яго строгія дзяжурныя маглі не пусціць.

Святлана Віктараўна Каржнёва:

— Неяк умудрылася забыць піянерскі гальштук, так сорамна было, вярнулася дадому за ім, помню, бягу па лужынах, ледзь не плачу. Я была актыўнай піянеркай, запявалай атрада, камандзірам, з сёмага класа — старшынёй піянерскай дружыны. Удзельнічала ў міжнародных піянерскіх зборах у Смаленску. У той час піянерам марыў стаць кожны. Вядома, зараз час і дзеці іншыя. Аднак кліч піянераў “Будзь гатовы!” — “Заўсёды гатовы!” — горда гучыць ва ўсе часы. Усіх віншую са святам!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ніна Андрэеўна Кірынская: — Вядома ж, піянерскім гальштукам. Яго з гордасцю і задавальненнем насілі, бераглі, баяліся згубіць. І да гэтага часу я беражліва...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика