“Але ўсё ж былі еднасць і дружба…” Успаміны несвіжанкі. 21.by

“Але ўсё ж былі еднасць і дружба…” Успаміны несвіжанкі

14.06.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Людзі прыйшлі на свет, каб змяніць яго і ўдасканаліць. А гэта ў вялікай ступені залежыць ад усіх нас, бо ад таго, як мы будзем жыць і паводзіць сябе, ацэньваецца чалавек і грамадства ў цэлым. Я нагадваю простыя ісціны таму, што наша жыццё саткана з іх. Якія мы сярод людзей? Розныя, вядома. Характэрны прыклад у дадзеным выпадку перыяд 50- 60-х гадоў, калі многія сем’і жылі ў камуналках. Там высвечваліся ўсе адмоўныя і добрыя людскія рысы. Агульнае жыццё дыктавала свае законы: старацца ўжыцца, мірна суіснаваць на невялікай кухні і ў агульным санвузле. Не ўсім такое ўдавалася, але ўсё ж былі еднасць і дружба, калі святыя і сумныя даты адзначалі разам, адчувалася суседская падтрымка. Што мы маем на сённяшні дзень? Зноў жа, розныя адценні чалавечых зносін. Раскажу пра жыццё ў нашым доме, па вуліцы Ракасоўскага, 2 у Нясвіжы.


Хутка будзе трыццаць восем гадоў, як мы прыехалі сюды з малымі дзецьмі, як асвойваліся і абстаўлялі свае кватэры, знаёміліся. Цікавы быў час, напоўнены клопатамі і спадзяваннямі на лепшае жыццё: як жа, набылі ўласнае жыллё, хоць за грошы, якія збіралі, хто як мог. Ішлі гады, мы мяняліся, раслі дзеці, дарослыя паступова рабілі крокі да збліжэння. Дружна выходзілі на суботнік па ўборцы прыдваровай тэрыторыі, дзяліліся дамашнімі клопатамі і кулінарнымі рэцэптамі. З цягам часу людзі старэлі і хварэлі, паміралі. Мы збіралі грошы, каб падтрымаць блізкіх, выказаць спачуванне. Добрыя традыцыі засталіся і цяпер, але, скажу шчыра, не ў такой меры. Магчыма, паўплывалі розныя абставіны, хваробы і змена характараў. І ўсё-такі станоўчага было дастаткова. У прыватнасці, успамінаю нашу суседку (светлай памяці) М.К. Зарэмба, якая працавала ў аптэцы райбальніцы. Яна заўсёды давала нам неабходныя парады, магла зрабіць уколы, была вясёлай і жыццярадаснай. А калі я ляжала ў бальніцы з язвай, яна гатавала мне кактэйлі з маслам абляпіхі, што ў пэўнай меры садзейнічала выздараўленню.

На жаль, пайшлі з жыцця добрыя суседзі: Г.А. Глобаж, Н.С. Рымашэўская, А.В. Лісянкоў, У.У. Бруй і іншыя. Некаторыя нашы людзі пераехалі на іншае месца жыхарства — жыццё мяняе многае.

І цяпер у нашым другім пад’ездзе ёсць прыклады дружбы і цёплых адносін. Хаця з гадамі мы не становімся маладзейшымі і здаравейшымі, але не страчваем прысутнасці духу, бо адчуваем падтрымку суседзяў. Бывае, выклікаеш “хуткую дапамогу” — суседзі ўжо хвалююцца і ідуць наведаць. У прыватнасці, мая суседка па лесвічнай пляцоўцы З.К. Жылко ўсхвалявалася аднойчы, калі фельчары надоўга ў мяне за-трымаліся. Мне было прыемна, што яна і ў другіх аналагічных выпадках не заставалася раўнадушнай. Памятаю, два гады таму я паехала ў Трускавец у санаторый, а нікому не сказала (так склаліся абставіны). Мае суседкі перажывалі, думалі, дзе я дзелася. Вярнуўшыся, я падзякавала ім за клопат і ўвагу і папрасіла прабачэння. А сёлета захварэла на ангіну і два дні не выходзіла на вуліцу, дык мае суседкі Г.М. Сланім-ская і Я.П. Крыцкая пазванілі ў кватэру пацікавіцца, ці ўсё са мной у парадку. Як не быць  удзячнай за такую ўвагу? І яшчэ ў нас ёсць добрая традыцыя: калі ў каго жэніцца сын (а ў нас усе хлопцы), то мы віншуем адна адну і дружна адзначаем такія даты. Спяваем, выказваем добрыя пажаданні, і ўсім прыемна. А то проста сядзем на лаўцы ля пад’езда і таксама напяваем песні нашай маладосці.

Нашы суседкі — добрыя гаспадыні і рукадзельніцы. Узяць, напрыклад, Яніну Пятроўну Крыцкую, якую я жартам называю заслужаным працаголікам. Так яно і ёсць: вясной і летам яна шчыруе на дачы ў Качановічах, адкуль прывозіць плён сваёй працы. І дзеліцца з намі гаючымі травамі, новымі сартамі агуркоў (бязвыплатна, дарэчы), асеннімі кветкамі. А зімой яна вышывае, бо так хутчэй праходзіць халодны час, калі сумуе па рабоце на зямлі, якую вельмі любіць. Ганна Міхайлаўна Сланімская нас лечыць (дае ўколы), даглядае клумбу ў двары, вельмі прыгожа вышывае, яе работы змешчаны дома, некаторыя дорыць блізкім. Добры прыклад у яе пераняла З.К. Жылко і вышыла прыгожыя падушкі на канапу. Дарэчы, я ўдзячна Зоі Канстанцінаўне за тое, што яна глядзіць маю кватэру і кветкі, калі еду ў санаторый. А колькі карысных парад па кулінарыі даюць мае клапатлівыя суседкі — не пералічыць. Дружалюбная і працавітая і Л.М. Бруй, яна вельмі любіць сваіх унукаў і стала сярод нас першай прабабуляй. Некалькі гадоў, як жыве ў нас Алег Шарапа, малады, прыветлівы з усімі мужчына. Ён па нашай просьбе зрабіў металічную рашотку для ног на ганку ля пад’-езда.

Магчыма, хтосьці падумае, што я нічога новага не сказала і людзей уважлівых шмат. Згодна, і хацела, каб у нашым грамадстве не забываліся такія цудоўныя якасці, як чалавечнасць і дабрыня. І каб за высокімі металічнымі агароджамі жылі адкрытыя людзі, а не адасобленыя сваім багаццем і злымі сабакамі гаспадары. Мне вось дзіўна: чаго яны так адгароджваюцца ад усіх? Да іх ніхто не зойдзе, і яны нікому слова не скажуць. На жаль, тэндэнцыя да такой адчужанасці расце. Але гэта ўжо іншая тэма для разважанняў.

Раіса ХВІР,

г. Нясвіж.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Людзі прыйшлі на свет, каб змяніць яго і ўдасканаліць. А гэта ў вялікай ступені залежыць ад усіх нас, бо ад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика