Загадчык Сноўской лячэбнай амбулаторыі Наталія Пучко: Самае каштоўнае ў працы ўрача — бачыць вынік сваёй работы. 21.by

Загадчык Сноўской лячэбнай амбулаторыі Наталія Пучко: Самае каштоўнае ў працы ўрача — бачыць вынік сваёй работы

16.06.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У нядзелю — Дзень медыцынскага работніка. К прафесійнаму святу “НН” падрыхтавалі цыкл рэпартажаў пра людзей, якім сёння мы выказваем бязмерную падзяку за іх самаадданую працу ў гэты нялёгкі для ўсяго свету час. 

Два гады таму ўрач агульнай практыкі Наталія Пучко вярнулася на родную сноўскую зямлю. Тут Наталія Юр’еўна не толькі працуе па спецыяльнасці, але і з’яўляецца загадчыкам Сноўской лячэбнай амбулаторыі. За гэты невялікі прамежак часу малады ўрач праявіла сябе кваліфікаваным спецыялістам, якога паважаюць як калегі, так і пацыенты. Адзначыла працу Н.Ю. Пучко і кіраўніцтва раёна — партрэт маладога і таленавітага ўрача вісіць на раённай Дошцы гонару.


Скончыўшы Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Наталія два з паловай гады працавала ў Стаўбцоўскай ЦРБ, пасля чаго прыняла рашэнне працягнуць свой медыцынскі шлях на роднай сноўской зямлі.

— Спачатку, калі пачала працаваць у Снове, было крыху няёмка з-за таго, што мяне многія памяталі яшчэ маленькай. Але ўсе паступова прывыклі, зразумелі, што гэта не Наташа-школьніца перад імі, а доктар, які можа прызначыць лячэнне, дапамагчы.

У падначаленні Наталіі — структурнае падраздзяленне і невялікі, але дружны калектыў. Каля 35 чалавек — фельчары, вадзіцелі машыны хуткай медыцынскай дапамогі, лабаранты, урачы і тэхнічны персанал, без чыйго ўдзелу не абысціся ў працы ні адной установы і арганізацыі. Так што, акрамя непасрэднага прыёму пацыентаў, Наталія Пучко курыруе працу амбулаторыі, сочыць за выкананнем даручэнняў кіраўніцтва Нясвіжскай ЦРБ.

— Я пайшла ў медыцыну, таму што заўсёды хацела стаць судмедэкспертам. Гэта жаданне засталося са мной і падчас вучобы. Але, калі атрымала спецыялізацыю “урач агульнай практыкі” і папрацавала па ёй, зразумела, што цяпер у судмедэкспертызу ні нагой, — усміхаецца Наталія Юр’еўна. — Прывыкла да пастаянных зносін з рознымі людзьмі, хочацца дапамагчы кожнаму пацыенту. А ў судмедэкспертызе іншая спецыфіка працы. Там нельга папярэдзіць хваробу, дапамагчы загаддзя.

Кажучы пра адрозненні работы цяпер, падчас пандэміі каранавіруса, і раней, Наталія Юр’еўна адзначае, што памянялася нямногае:

— Працы не стала больш або менш. Зараз трохі цяжэй, таму што неабходна насіць ахоўныя касцюмы ў гарачыню. Таксама адрозненне ў тым, што раней у большасці прыходзілі пацыенты з саматычнымі сімптомамі, цяпер — з вострымі рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі. У параўнанні з красавіком-пачаткам мая менш людзей звяртаецца па медыцынскую дапамогу. Але ў цэлым колькасць пацыентаў тая ж. Яшчэ адно адрозненне — мы менш праводзім дыспансерызацыю, чым раней, у сувязі з тым, што асобам, старэйшым за 60 гадоў, рэкамендуецца па магчымасці заставацца дома і пераносць прафілактычныя агляды на іншы час. Але, калі пацыенту патрэбна дыспансерызацыя, яму ніхто не адмовіць. Амбулаторыя працуе бесперабойна. Уся медыцынская дапамога аказваецца ў поўным аб’ёме, у тым ліку дастаўляюцца рэцэпты ў аптэку ці на дом пацыентам, што мінімізуе паходы мясцовых жыхароў у грамадскія месцы і перашкаджае распаўсюджванню віруса.

Самае каштоўнае ў працы ўрача агульнай практыкі для Наталіі Пучко — гэта магчымасць бачыць вынік сваёй работы. Калі спачатку пацыент прыходзіць са скаргамі на здароўе, просіць дапамогі, і ты дапамагаеш, штосьці прызначаеш, раіш. А потым, праз некалькі дзён-тыдняў, ён вяртаецца і кажа “Дзякуй, доктар. Мне цяпер так добра!”.

— Гэтыя шчырыя словы падзякі — тое, дзеля чаго працуеш, — кажа Наталія Юр’еўна. — Тое, дзеля чаго імкнешся да ўдасканалення сваіх ведаў і ўменняў.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю — Дзень медыцынскага работніка. К прафесійнаму святу “НН” падрыхтавалі цыкл рэпартажаў пра людзей, якім сёння мы выказваем бязмерную
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика