Глушчане сталі ўдзельнікамі флэшмобу «#ЗаБеларусь»
16.07.2020
—
Новости Общества
|
У Глуску на пляцоўцы каля гімназіі 15 ліпеня прайшоў флэшмоб “#ЗаБеларусь”. Яго ўдзельнікі — педагогі і вучні, члены раённай арганізацыі “Белая Русь” і актывісты БРСМ, выстраіліся ў лічбу 9 пад гукі гімна Рэспублікі Беларусь. Такім чынам удзельнікі флэшмобу падкрэслілі важнасць галоўнай палітычнай падзеі ў жыцці дзяржавы — выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, яны адбудуцца ў нашай краіне 9 жніўня. Вітаючы ўсіх прысутных, дырэктар гімназіі Сяргей Сяргееў адзначыў, што голас кожнага выбаршчыка важны, ад гэтага залежыць будучае краіны. Таму вельмі важна прыйсці на выбарчыя ўчасткі, прагаласаваць і выканаць свой грамадзянскі абавязак. У сваю чаргу такі флэшмоб — выдатны спосаб выхоўваць у падрастаючага пакалення пачуццё адказнасці за сваю радзіму, гонару за яе, вучыць юнакоў і дзяўчат праяўляць сваю жыццёвую пазіцыю і не заставацца ў баку ад важных палітычных падзей у жыцці краіны. Ганна АЎТУХОВА Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Глуску на пляцоўцы каля гімназіі 15 ліпеня прайшоў флэшмоб “#ЗаБеларусь”. Яго ўдзельнікі — педагогі і вучні, члены раённай арганізацыі “Белая Русь” і...
|
|