Вынікі лёсавання 1/8 фіналу Кубку Беларусі па футболе. 21.by

Вынікі лёсавання 1/8 фіналу Кубку Беларусі па футболе

13.08.2009 17:27 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Доме футболу ў Мінску 13 жніўня прайшло лёсаванне 1/8 фіналу Кубку Беларусі, паведамляе сайт Беларускай федэрацыі футболу.

Уладальнік Кубку Беларусі наваполацкі "Нафтан" сустрэнецца з мазырскай "Славіяй" - камандай, што прадстаўляе першую лігу (г.зн. Д2).

Пяціразовы чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ згуляе з ФК "Мінск". Можна сказаць, што генеральная рэпетыцыя гэтага кубкавага процістаяння пройдзе ўжо ў гэту нядзелю, калі каманды сустрэнуцца між сабой у Барысаве ў рамках 15-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе. Пачатак гэтага матчу а 19-й.

Адбудзецца адно дэрбі: ФК "Гомель" сустрэнецца з землякамі - ДСК "Гомель", камандай, што сёлета прадстаўляе першую лігу.

Іншыя пары:

"Тарпеда" (Жодзіна) - "Верас" (Нясвіж, Д2)
"Граніт" (Мікашэвічы) - "Нёман" (Гродна)
МТЗ-РІПА (Мінск) - "Полацк" (Д2)
"Дняпро" (Магілёў) - "Дынама" (Мінск),
"Белшына" (Бабруйск, Д2) - "Шахцёр" (Салігорск).

Каманды, пазначаныя першымі, правядуць першы матч дома.

Матчы 1/8 фіналу Кубку Беларусі па футболе пройдуць, калі скончыцца чэмпяінат. 11 лістапада - першыя гульні, 15 лістапада - матчы ў адказ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Доме футболу ў Мінску 13 жніўня прайшло лёсаванне 1/8 фіналу Кубку Беларусі, паведамляе сайт Беларускай федэрацыі футболу. Уладальнік Кубку Беларусі наваполацкі "Нафтан" сустрэнецца з мазырскай "Славіяй" - камандай, што прадстаўляе першую лігу (г.зн.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика