Чаму наш футбол у заўсёдным аўце?
18.08.2009 17:40
—
Новости Спорта
|
Апошнім часам беларускіх аматараў футбола праследуюць адны расчараванні. Усе чатыры клубы, якія прадстаўлялі Беларусь у еўракубках, хуценька адтуль вылецелі. (Толькі БАТЭ мае шанc суцешыцца ў турніры рангам ніжэй.) Следам за імі цяжкі ўдар па шматгадовых спадзяваннях айчынных заўзятараў нанесла нацыянальная зборная, якая саступіла дома харватам - 1:3.
І гэткая сітуацыя паўтараецца з годa ў год. Толькі ў мінулым сезоне БАТЭ бліснуў, аднак працягу не было. ЧАМУ НАШЫ КЛУБЫ ТАКІЯ СЛАБЫЯ? Ды і ці можна назваць іх клубамі ў агульнапрынятым сэнсе? Сумарны бюджэт усіх калектываў беларускай вышэйшай лігі раўназначны бюджэту сярэдняга расійскага чэмпіянату. Істотна папоўніць скарбонку кіраўнікі айчынных клубаў не ў стане. Яны моляцца на прэзідэнцкі ўказ, які спрыяе спонсарскім укладанням і тэрмін дзеяння якога рэгулярна працягваецца. Прафесійныя ж футбольныя клубы за мяжой - буйныя бізнес-прадпрыемствы са змяшанай формай уласнасці. Іх гадавы бюджэт вылічаецца дзесяткамі мільёнаў долараў. Шараговыя заўзятары могуць быць уладальнікамі акцый роднага клуба. Гэтак, у мюнхенскай “Баварыі” больш за 140 тысяч сяброў клуба. На заходнееўрапейскіх клубных сайтах можна атрымаць інфармацыю пра іх уладальнікаў і ўласнасць. Да прыкладу: сайт лонданскага “Арсенала” ў раздзеле “Уласнасць і фінансы” паведамляе: “Арсенал Холдынг” выкарыстоўваецца як неабмежаваная публічная кампанія... З 24 верасня 2007 года рынкавая капіталізацыя “Арсенала” ацэньваецца ў 622,2 млн фунтаў... Рада дырэктараў “Арсенала” трымае 45% акцый клуба. Самыя вялікія трымальнікі акцый - Дэні Фізман (лонданскі алмазны дылер) і Ніна Брэсвел-Сміт (жонка ўнука былога старшыні сэра Брэсвела-Сміта), якія маюць 24,1% і 15,9% адпаведна...”. Нават з гэтай невялікай інфармацыі можна зрабіць выснову: вялікі футбол - гэта вялікі бізнес. У поспеху футбольнага клуба зацікаўлены і буйныя камерсанты, і тысячы дробных уладальнікаў ягоных акцый. У сённяшняй Беларусі падобнае немагчыма - у нас практычна адсутнічае рынкавая эканоміка. Дзяржава моцна трымае ў руках вытворчыя магутнасці і эканамічныя актывы. Менавіта таму дагэтуль не створана Прафесійная футбольная ліга. Пакуль беларускі футбол непрафесійны, цалкам падкантрольны дзяржаве, у нашых клубаў і зборнай няма ніводнага шанса прабіцца ў сусветную футбольную эліту. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакуль беларускі футбол цалкам падкантрольны дзяржаве, у нашых каманд няма ніводнага шанса прабіцца ў сусветную эліту.
|
|