У тыдні матчаў БАТЭ ў Лізе Еўропы "Прессбол" будзе змяняць графік выхаду. 21.by

У тыдні матчаў БАТЭ ў Лізе Еўропы "Прессбол" будзе змяняць графік выхаду

31.08.2009 12:03 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У тыя тыдні, калі барысаўскі БАТЭ будзе праводзіць матчы Лігі Еўропы, "Прессбол" будзе выходзіць у суботы замест нумара ў серады. Пра гэта галоўны рэдактар найбуйнейшага спартыўнага выдання краіны Уладзімір Беражкоў паведаміў у сваёй галінцы на сайце выдання.

Барысаўскі БАТЭ, як вядома, выйшаў у групавы турнір футбольнай Лігі Еўропы, матчы якога праводзяцца, традыцыйна, у чацвяргі.

Згодна з раскладам, змешчаным на сайце УЕФА, хатнія паядынкі БАТЭ будуць пачынацца ў 20:00, гасцявыя - у 22.05 паводле мінскага часу.

Цяпер скрайні час падпісання "Прессбол" ў друк (газета выходзіць у аўторкі, серады, чацвяргі і пятніцы, прыкладна ў 20.45). Калі газета будзе здавацца ў друк пазней, яна папросту не трапіць падпісчыкам па-за Мінскай вобласцю і ў рэгіянальныя газетныя шапікі. Так, напрыклад, адбываецца з газетай "Спорт-Экспресс в Белоруссии", які падпісваецца з друк у 22.00, але падпісчыкам па-за Мінскам трапляе толькі на наступны дзень.

Калі б "Прессбол" захаваў ранейшую перыядычнасць (з аўторка па пятніцу), то справаздачы пра матчы БАТЭ ў Лізе Еўропы з’яўляліся б у газеце толькі ў аўторак.

Як, напрыклад, будзе са справаздачай пра матч плей-оф Лігі Еўропы "Літэкс" - БАТЭ, які скончыўся ў чацвер, 27 жніўня, прыкладна ў 23.30 і ў пятнічны нумар, натуральна, не трапіў.

Галоўны рэдактар Прессбола Уладзімір Беражкоў паведаміў у сваёй галінцы на сайце выдання Мы не можам выпускаць нумароў больей ці меней, чым заяўлена ў падпісным каталозе, інакш гэта пацягне за сабой штрафныя санкцыі. А вось перанесці сёе-тое на наступны дзень, як высветлілася, можна".

Таму было прынята рашэнне "чатыры нумары серады, на тых тыднях, дзе будуць чацвярговыя матчы БАТЭ ў Лізе Еўропы, перанесці на суботы. Першы такі нумар выйдзе 19 верасня".

Гаворка таксама пра суботнія нумары за 3 кастрычніка, 24 кастрычніка, а таксама 19 снежня.

Суботні нумар 7 лістапада, праз дзень пасля матчу АЕК – БАТЭ (5 лістапада), не выйдзе з той прычыны, што 7 лістапада - афіцыйны выходны дзень у Беларусі. Матч 5-га туру, 2 снежня, БАТЭ - "Бенфіка" пройдзе ў сераду, таму і справаздача і артыкулы пра яго трапяць у пятнічны нумар за 4 снежня.

Нагадаем, што супернікамі БАТЭ ў групавым турніры Лігі Еўропы будуць лісабонская "Бенфіка", ліверпульскі "Эвертан" і грэцкі АЕК.

17 верасня - матч з "Бенфікай" у гасцях, 1 кастрычніка з "Эвертанам" у Мінску, 22 кастрычніка з АЕКам - у Мінску. 5 лістапада - у Афінах. 2 снежня з "Бенфікай" дома, 17 снежня - з "Эвертанам" у Ліверпулі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі б "Прессбол" захаваў ранейшую перыядычнасць (з аўторка па пятніцу), то справаздачы пра матчы БАТЭ ў Лізе Еўропы з’яўляліся б у газеце толькі ў аўторак.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика