Без Глеба, але з трансляцыяй. 21.by

Без Глеба, але з трансляцыяй

02.09.2009 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Капiтан нацыянальнай зборнай Беларусi Аляксандр Глеб з-за траўмы сцягна не зможа прыняць удзел 5 верасня ў матчы адборачнага раўнда чэмпiянату свету-2010 са зборнай Харватыi. Аляксандр паляцеў у Германiю, дзе будзе праходзiць курс аднаўлення i рыхтавацца да гульнi супраць Украiны, якая адбудзецца 9 верасня на "Дынама". Мiж тым, у складзе харватаў таксама ёсць страта i iстотная. Сур'ёзную траўму ў апошнiм матчы чэмпiянату Англii атрымаў адзiн з лiдараў каманды, гулец "Тотэнхэма" Лука Модрыч, выбыўшы са строю мiнiмум на шэсць тыдняў. Зрэшты, гэта наўрад цi дапаможа беларусам пазбегнуць яшчэ аднаго паражэння, бо саступаць другое месца ў турнiрнай таблiцы, якое дае права на стыкавыя гульнi, харваты нiкому не збiраюцца.

З канца мiнулага тыдня футбалiсты зборнай Беларусi рыхтуюцца да адборачных матчаў чэмпiянату свету. На днях да трэнiровачнага лагера далучылiся гульцы барысаўскага БАТЭ i мiнскага "Дынама". Пасля доўгага перапынку ў лагер зборнай зноў запрошаны нападаючы кiтайскага "Шанхая" Вячаслаў Глеб. А сёння трэнеры i гульцы зборнай плануюць адправiцца ў Ждановiчы, дзе сустрэнуцца з выхаванцамi школы-iнтэрната для дзяцей з парушэннем слыху. Вылет чартарнага рэйсу ў сталiцу Харватыi адбудзецца 4 верасня. Убачыць жа трансляцыю матчу Харватыя—Беларусь беларускiя аматары футбола змогуць у суботу на Першым тэлеканале ў 21.25.

Зуеў пачаў добра

У першы дзень 15-га чэмпiянату свету па боксе, якi стартаваў у Мiлане, сярэбраны прызёр Алiмпiяды-2004 Вiктар Зуеў, якi перайшоў у цяжэйшую катэгорыю (звыш 91 кг), узяў верх над канадцам Дзiдзье Бенсам — 14:4. Дэбютант зборнай Беларусi Мiхась Бакатура (64 кг) уступiў у першым паядынку Фрэнкi Гомесу (ЗША) — 4:18.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Капiтан нацыянальнай зборнай Беларусi Аляксандр Глеб з-за траўмы сцягна не зможа прыняць удзел 5 верасня ў матчы адборачнага раўнда чэмпiянату свету-2010 са зборнай Харватыi. Аляксандр паляцеў у Германiю, дзе будзе праходзiць курс аднаўлення i рыхтавацца да гульнi супраць Украiны, якая адбудзецца 9 верасня на "Дынама". Мiж тым, у складзе харватаў таксама ёсць страта i iстотная. Сур'ёзную траўму ў апошнiм матчы чэмпiянату Англii атрымаў адзiн з лiдараў каманды, гулец "Тотэнхэма" Лука Модрыч, выбыўшы са строю мiнiмум на шэсць тыдняў. Зрэшты, гэта наўрад цi дапаможа беларусам пазбегнуць яшчэ аднаго паражэння, бо саступаць другое месца ў турнiрнай таблiцы, якое дае права на стыкавыя гульнi, харваты нiкому не збiраюцца.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика