Андрэй Касціцын закінуў першую шайбу ў сезоне
08.10.2009
—
Новости Спорта
|
Беларускі форвард Андрэй Касціцын закінуў першую шайбу ў гэтым сезоне Нацыянальнай хакейнай лігі. Праўда, яго «Манрэаль» быў разгромены на выездзе «Ванкуверам» — 1:7. Беларус забіў гол на 24‑й хвіліне сустрэчы, калі яго каманда саступала 0:3. Гэта першы галявы бал Андрэя ў новым сезоне. У мінулым сезоне ў яго ў рэгулярным чэмпіянаце былі 23 шайбы і 18 выніковых перадачаў ды адна шайба ў плей‑оф. Наступны матч «Манрэаль» правядзе ў гасцях супраць «Эдмантана» (10 кастрычніка), а 15 кастрычніка згуляе супраць «Каларада», за якое выступае Руслан Салей. *** У Міхаіла Грабоўскага, што выступае за «Таронта» у сёлетнім сезоне (у трох гульнях) на рахунку адна шайба і дзве выніковыя перадачы. Летась Грабоўскі меў 20 шайбаў і 28 перадачаў. 10 кастрычніка «Таронта» прымае «Пітсбург». 13 кастрычніка — матч супраць «Каларада». *** Абаронца зборнай Беларусі Руслан Салей — ён выступае за «Каларада» — у гэтым сезоне на лёд яшчэ не выходзіў. Летась ён закінуў за «Эвеланш» чатыры шайбы і зрабіў 17 перадачаў. Сёння «Каларада» гуляе на выездзе з «Нэшвілам». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праўда, ягоны «Манрэаль» быў разгромлены «Ванкуверам» — 1:7.
|
|