Дынама зноў другое. 21.by

Дынама зноў другое

27.10.2009 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калi сёлетнi чэмпiён краiны па футболе ў вышэйшай лiзе вызначыўся за чатыры туры да завяршэння першынства, то вiцэ-чэмпiён стаў вядомы цяпер — за два туры да фiнiшу. Сталiчнае "Дынама", другi год запар становiцца другiм. Недасягальнай для астатнiх супернiкаў сталiчная каманда стала дзякуючы пройгрышу магiлёўскага "Дняпра", якi знаходзiцца на трэцiм месцы, "Мiнску" (1:2). Самi ж бела-блакiтныя ў гэтым туры змагалiся з жодзiнскiм "Тарпеда", але так i не выявiлi мацнейшага — нулявая нiчыя. Выявiлася i другая каманда, якая ўслед за "Смаргонню" пакiдае сёлета вышэйшую лiгу — гэта мiкашэвiцкi "Гранiт" (клуб прайграў у туры брэсцкаму "Дынама" 1:3). Датэрмiновы чэмпiён, барысаўскi БАТЭ, сустракаўся са сталiчным МТЗ-РІПА i перапынiў сваю пераможную серыю. У Барысаве каманды згулялi ўнiчыю 2:2. Астатнiя вынiкi: "Нёман" — "Шахцёр" — 2:1, "Вiцебск" — "Нафтан" — 1:0, "Смаргонь" — "Гомель" — 1:1. У астатнiх двух турах барацьба такiм чынам вядзецца за бронзавыя медалi, акрамя таго, не выяўлена пакуль трэцяя каманда, якая пакiне сёлета вышэйшую лiгу.

Становiшча каманд: БАТЭ — 57 ачкоў, "Дынама" (Мн) — 44, "Днепр" — 37, "Тарпеда" — 36, "Нафтан" — 35, "Дынама" (Бр) — 35, "Шахцёр" — 35, "Вiцебск" — 31, "Нёман" — 31, "Мiнск" — 30, МТЗ-РIПА — 29, "Гомель" — 29, "Гранiт" — 22, "Смаргонь" — 14.

Наступны тур пройдзе 1 лiстапада.

Алена КРАВЕЦ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi сёлетнi чэмпiён краiны па футболе ў вышэйшай лiзе вызначыўся за чатыры туры да завяршэння першынства, то вiцэ-чэмпiён стаў вядомы цяпер — за два туры да фiнiшу. Сталiчнае "Дынама", другi год запар становiцца другiм. Недасягальнай для астатнiх супернiкаў сталiчная каманда стала дзякуючы пройгрышу магiлёўскага "Дняпра", якi знаходзiцца на трэцiм месцы, "Мiнску" (1:2).
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика