У Азаранкі не вытрымалі нервы
28.10.2009 19:33
—
Новости Спорта
|
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прайграла другі матч выніковага турніру 2009 года. У сераду, 28 кастрычніка, яна вельмі крыўдна саступіла датчанцы Каралін Вазняцкі – 6:1, 4:6, 5:7. Першы сэт беларуска выйграла без праблем, узяўшы тры чужыя падачы - 6:1. У другім – узніклі праблемы. Так, шосты гейм працягваўся ажно 30 хвілін, Вазняцкі мела ажно сем брэк-пойнтаў, але Азаранка узяла той гейм, але саступіла партыю - 4:6. У трэцім сэце пры ліку 5:5 (Азаранка вяла ў ліку 4:2, прычым узяла толькі адзін гейм і чатыры чужыя, датчанка польскага паходжання, адпаведна, узяла таксама толькі адзін свой гейм) Вікторыя была пакарана за неспартовыя паводзіны. Саступаючы сэт, яна спачатку дэманстратыўна запуліла мяч на трыбуны, за што атрымала заўвагу ад суддзі, потым зламала сваю ракетку ад корт – зноў заўвага, потым зламала яшчэ адну ракетку ўжо за межамі корта, за што ўрэшце і была пакараная адным балам – 5:6. У 12-м гейме беларуска проста стала. Вазняцкі без праблем узяла гейм і адпаведна сэт (5:7) і наогул матч, які доўжыўся тры гадзіны. Такім чынам у беларускі адна перамога (учора над сербкай Еленай Янкавіч - 6:3, 6:2) і адна параза пры розніцы сэтаў – 3:2. У пятніцу Азаранка згуляе з першай ракеткай свету расіянкай Дзінарай Сафінай, якая сёння правядзе першы матч, яна згуляе з Еленай Янкавіч. *** Выніковы турнір найлепшых тэністак свету праходзіць у сталіцы Катара горадзе Доха. Вікторыя Азаранка (6-ы пасеў) трапіла ў «белую» групу разам з Дзінарай Сафінай (Расія), Еленай Янкавіч (Сербія) і Каралін Вазняцкі (Данія). Адразу пасля гэтага матчу пачнецца гульня Сафіна — Янкавіч. У чацвер у нашай групе згуляюць Д. Сафіна і К. Вазняцкі. Свой заключны матч — супраць Дзінары Сафінай — Вікторыя Азаранка правядзе ў пятніцу. У «бардовай» групе гуляюць Серэна і Венус Уільямс, Елена Дзяменцьева і Святлана Кузняцова. За кожны выйграны матч у групе тэнісістка атрымае 100 тыс. даляраў. Пераможца турніру атрымае 1,55 млн даляраў, фіналістка — 780 тыс. даляраў. У паўфіналы выходзяць па дзве лепшыя тэнісісткі з групы (31 кастрычніка). Фінал — 1 лістапада. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуска вельмі крыўдна саступіла сёння Каралін Вазняцкі – 6:1, 4:6, 5:7.
|
|