Гусаў узначаліць зборную па хакеі па «Кубку Палесся». 21.by

Гусаў узначаліць зборную па хакеі па «Кубку Палесся»

03.11.2009 11:30 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На хакейным «Кубку Палесся», які пройдзе на гэтым тыдні ў Жлобіне і Бабруйску, нацыянальнай зборнай Беларусі будзе кіраваць Аляксандр Гусаў, заявіў у інтэрв’ю «Прессболу» старшыня Федэрацыі хакею Уладзімір Навумаў.

Тэрміновая замена трэнера спатрэбілася пасля ўчорашняй адстаўкі Глена Хэнлана. Тым не менш, Навумаў зазначыў, што на Алімпіяду Гусаў каманду не павязе.

Аляксандр Гусаў вядомы ў мінулым беларускі хакеіст. Як трэнер прыводзіў мінскі «Керамін» да першага месца ў чэмпіянаце Беларусі. У пачатку сезона трэніраваў салігорскі «Шахцёр». Цяпер пераведзены дапамагаць Аляксандру Андрыеўскаму ў мінскае «Дынама».

Навумаў кажа, што на пасаду разглядаюцца не толькі беларускія спецыялісты, але і з Расіі, Фінляндыі, Славакіі, Чэхіі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэрміновая замена трэнера спатрэбілася пасля ўчорашняй адстаўкі Глена Хэнлана.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика