БАТЭ адмовіўся ад удзелу ў футбольным Кубку Садружнасці
12.11.2009 15:36
—
Новости Спорта
|
Шасціразовы чэмпіён Беларусі па футболе барысаўскі БАТЭ не возьме ўдзелу ў традыцыйным штогадовым турніры «Кубак чэмпіёнаў Садружнасці», які пройдзе ў студзені 2010 года ў Маскве. Гэта тлумачыцца познім сканчэннем сезона і неабходнасцю прадаставіць адпачынак гульцам і трэнерам клуба, Дарэчы, адмовіўся ад удзелу ў сёлетнім турніры і малдаўскі «Шэрыф», які таксама гуляе ў групавым турніры Лігі Еўропы. У студзені 2009 г. БАТЭ таксама не браў удзелу ў «Кубку чэмпіёнаў Садружнасці», адмовілася ад удзелу ў турніры і мінскае «Дынама», якое фінішавала ў сезоне‑2008 на другім месцы ў чэмпіянаце краіны. Беларусь у Маскве ў студзені 2009 г. прадстаўляў бронзавы прызёр таго сезона сталічны МТЗ‑РІПА. МТЗ‑РІПА выйшаў у чвэрцьфінал, дзе прайграў казахскаму «Актабэ» — 1:4. А ў 2008 г. БАТЭ дайшоў да паўфіналу, дзе прайграў будучаму пераможцу турніру ленкараньскаму «Хазару» — 1:2. У 2007 г. БАТЭ дайшоў да чвэрцьфінала турніру. *** Хто заменіць барысаўчан гэтым разам і ці будзе прадстаўнік Беларусі ўдзельнічаць наогул, пакуль невядома, У гэтым сезоне Расійскі футбольны саюз унёс змяненне ў рэгламент, згодна з якім на матчы КЧС забараняецца выстаўляць не асноўны склад. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шасціразовы чэмпіён Беларусі па футболе барысаўскі БАТЭ не возьме ўдзелу ў традыцыйным штогадовым турніры «Кубак чэмпіёнаў Садружнасці», які пройдзе ў студзені... |
|