Ціхана і Дзевятоўскага мурыжаць
13.11.2009 10:24
—
Новости Спорта
|
Слуханні па справе беларускіх кідальнікаў молата Івана Ціхана і Вадзіма Дзевятоўскага перанесены з 4—5 снежня 2009 года на 25—27 студзеня 2010 года, паведамляе афіцыйны сайт Спартыўнага арбітражнага суда ў Лазане. Усе справы ў судзе разглядаюцца ў закрытым рэжыме. 11 снежня мінулага года дысцыплінарная камісія Міжнароднага алімпійскага камітэта прыняла рашэнне аб пазбаўленні медалёў пекінскай Алімпіяды 31‑гадовага Вадзіма Дзевятоўскага і 32‑гадовага Івана Ціхана. Яны абвінавачаны ва ўжыванні допінгу — гармону тэстастэрону. У фінальных спаборніцтвах Дзевятоўскі заняў другое месца, Ціхан — трэцяе. У паведамленні, апублікаваным на сайце МАК, гаварылася, што спартсмены павінны вярнуць медалі і дыпломы. Пры гэтым Дзевятоўскаму пажыццёва забаронена браць удзел у Алімпійскіх гульнях, бо ён паўторна выкрыты ў прымяненні допінгу. Спартсмены сваю віну не прызнаюць. «Нашы аргументы ў справе Ціхана—Дзевятоўскага вельмі важкія і даюць шанц на выйгрыш», — заявіў 7 кастрычніка першы віцэ‑прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, памочнік прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Генадзь Аляксеенка. Міністр спорту і турызму Алег Качан «на 60%» упэўнены, што Ціхан і Дзевятоўскі будуць апраўданы. Беларускія спартсмены сталі «закладнікамі выпадку», сказаў міністр на прэс‑канферэнцыі 22 верасня. Дзмітры Уласаў, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Слуханні ў Лазане па справе беларускіх кідальнікаў молата Івана Ціхана і Вадзіма Дзевятоўскага перанесены з пачатку снежня на канец студзеня.
|
|