На Кубку чэмпіёнаў Садружнасці выступіць магілёўскі «Дняпро»
13.11.2009 10:24
—
Новости Спорта
|
Магілёўскі «Дняпро» даў прынцыповую згоду выступаць за нашу краіну ў традыцыйным футбольным турніры «Кубак чэмпіёнаў Садружнасці», які пройдзе ў Маскве з 16 па 24 студзеня 2010 года. Учора ад паездкі турнір адмовіўся чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ, матываваўшы рашэнне познім сканчэннем сезона. БАТЭ выступае ў Лізе Еўропы і свой апошні матч групавога турніру правядзе 17 снежня, за месяц да пачатку Кубка Садружнасці. Таксама адмовілася ад удзелу ў турніру мінскае «Дынама» — сярэбраны прызёр чэмпіянату. У парадку жывой чаргі права адправіцца на турнір і атрымаў «Дняпро» — як ўладальнік бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі‑2009, піша «Прессбол». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магілёўскі «Дняпро» даў прынцыповую згоду выступаць за нашу краіну ў традыцыйным футбольным турніры «Кубак чэмпіёнаў Садружнасці», які пройдзе ў Маскве з 16 па 24...
|
|