80-я ў свеце, 39-я - у Еўропе. 21.by

80-я ў свеце, 39-я - у Еўропе

20.11.2009 12:38 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20 лістапада быў апублікаваны новы рэйтынг-ліст Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА).

За месяц футбольная зборная Беларусі страціла ажно сем пазіцый і апусцілася на 80‑ы радок (зараз у нас 426 балаў).

79‑е месца ў зборнай Уэльса, 81‑е месца — у Трынідада і Табага.

На 77-м месцы знаходзіцца Новая Зеландыя - зборная, што заваявала пуцёўку на чэмпіянат свету па футболе. Аўстралія, што лічыцца найлепшай камандай Азіяцкай футбольнай федэрацыі, займае 21-ы радок у свеце.

За месяц, што прайшоў з часу складання папярэдняга рэйтынга (16 кастрычніка), зборная Беларусі згуляла ўнічыю з Саудаўскай Аравіяй (1:1) і прайграла Чарнагорыі (0:1).

Калі ж улічваць толькі рэйтынг еўрапейскіх зборных (а гэта 53 асацыяцыі), то беларусы ў Еўропе знаходзяцца на 39‑м радку.

Горшыя, чым у нас пазіцыі — у Ісландыі, Малдовы, Албаніі, Арменіі,Эстоніі,Азербайджана, Казахстана, Фарэраў, Грузіі, Люксембурга, Мальты, Ліхтэнштэйна, Андоры і Сан‑Марына. Апошняя зборная займае 53‑е месца ў рэйтынгу УЕФА і дзеліць 203‑ці апошні радок (разам з Монтсэратам, Ангуілай, амерыканскім Самоа і Папуа-Новай Гвінеяй) у рэйтынгу ФІФА.

Што да рэйтынгу ФІФА: Расія — на 13‑м месцы (10‑я ў Еўропе), Украіна — 24‑я (14‑я ў Еўропе), Славенія і Славакія — каманды, што прабіліся на чэмпіянат свету, — займаюць адпаведна 33 і 34 радкі (20 і 21‑я ў Еўропе), Латвія — 45‑я (26‑я ў Еўропе), Польшча — 56‑я (31‑я ў Еўропе), Літва — 60‑я (32‑я ў Еўропе).

Зборная Чарнагорыі, што перамагла ў сераду Беларусь у таварыскай гульні (0:1) перамясцілася з 75‑га на 73‑е месца ў свеце (37‑е ў Еўропе).

Топ‑10 каманд свету: Іспанія, Бразілія, Галандыя, Італія, Партугалія, Германія, Францыя, Аргенціна, Англія, Харватыя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 лістапада быў апублікаваны новы рэйтынг-ліст Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА).
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика