Анры: Варта было б перагуляць матч Францыя - Ірландыя. 21.by

Анры: Варта было б перагуляць матч Францыя - Ірландыя

20.11.2009 16:48 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Форвард зборнай Францыі і «Барселоны» Цьеры Анры зрабіў заяву з нагоды гульні рукой у стыкавым матчы са зборнай Ірландыі 18 лістапада ў Парыжы (1:1).

«Я ўжо казаў і зноў паўтару: так, я згуляў рукой. Я не ашуканец і ніколі ім не быў. Гэта была інстыктыўная рэакцыя, бо мяч рухаўся вельмі хутка, а вакол было шмат супернікаў. Футбаліст не можа сабе дазволіць раскошу запаволіць палёт мяча, каб прыняць ўзважанае рашэнне. Людзі бачаць ззапаволеным паўтор эпізоду, я ж, як і любы іншы футбаліст, бачу на поле зусім іншую карціну.

Калі паглядзець гэты эпізод на поўнай хуткасці, то будзе відаць, што маё дзеянне было рэфлекторным. У дадзеным выпадку немагчыма было згуляць неяк інакш. Я ніколі не адмаўляў, што кантраляваў мяч рукой. Я сказаў аб гэтым ірландскім гульцам, суддзі і прэсе пасля матча.

Насамрэч, я засмучаны тым, якім чынам мы выйгралі, і вельмі спачуваю ірландцам, якія заслугоўваюць паездкі ў Паўднёва‑Афрыканскую Рэспубліку. Самым правільным рашэннем было б перагуляць матч, аднак гэта па‑за маёй кампетэнцыяй.

Я не магу зрабіць больш ‑ толькі прызнаю, што мы зраўнялі лік пасля таго, як мяч трапіў мне ў руку «.

Тым часам ФІФА адмовіла Ірландыі ў просьбе перагуляць матч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Форвард зборнай Францыі і «Барселоны» Цьеры Анры зрабіў заяву з нагоды гульні рукой у стыкавым матчы са зборнай Ірландыі 18 лістапада ў Парыжы (1:1).«Я ўжо казаў і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика