ФАКТАР КАСЦЮЧОНКА
24.11.2009
—
Новости Спорта
|
Жыццё вельмi падобнае на спорт. Спорт вельмi падобны на жыццё. I тут i там усё вырашаюць нейкiя дробязi. Часам зусiм выпадковыя, на якiя нават не звяртаеш спачатку ўвагi. Падаецца, такiм фактарам для хакейнага "Дынама" ў гэтым сезоне будзе, калi ўжо не стаў, Вiктар Касцючонак. Чым абаронца зборнай Беларусi "насалiў" бела-блакiтным, пытацца не варта, лепш пацiкавiцца, чым яны перад iм правiнiлiся. Бо кожны з прыездаў Вiктара ў сталiцу нашай краiны заканчваецца горкiм паражэннем дынамаўцаў. Прайшло трошкi больш за месяц з памятнай гульнi супраць хабараўскага "Амура". Нагадаю, менавiта пасля тых 1:4 "паляцела галава" Глэна Хэнлана. Касцючонак на той момант быў капiтанам прыморскай каманды i прыняў актыўны ўдзел у вераломным нападзе на мiнскiя вароты. У суботу беларус вярнуўся яшчэ раз, цяпер ужо ў складзе маскоўскага "Спартака", куды перабраўся ў чэмпiянатным перапынку. Як мы цяпер ведаем, 30-гадоваму выхаванцу мiнскага "Юнацтва" няма рознiцы, у якой форме перамагаць "Дынама". Па добрай традыцыi, распачалi паядынак нашы хакеiсты актыўна. Нямецкаму галкiперу маскоўскай каманды Кочневу давялося адразу ўключацца ў супрацьстаянне. Але дуэль новаму-старому капiтану Мiхалёву (фiн Пелтанен пакуль адпачывае ў лазарэце) на шчаслiвай 13-ай хвiлiне ён прайграў. Сваю чацвёртую шайбу ў сезоне Андрэй правёў акурат у левую ад варатара "дзявятку". Адэкватнага працягу, на жаль, пабачыць не атрымалася. Далей на пляцоўцы замешваўся славацка-касцючонкаўскi кактэйль. Славацкi — бо спачатку толькi прадстаўнiкi гэтай краiны адгружалi адна за адной шайбы ў вароты Мезiна, вызначылiся Цыбак, Баранка, Ружычка i Радзiвоевiч. Дарэчы, галявыя пасы таксама на рахунку землякоў мiнскага абаронцы Лiнтнэра. Касцючонкаўскi — бо Вiктар двойчы непасрэдна ўдзельнiчаў у галявых аперацыях i яшчэ двойчы проста прысутнiчаў на пляцоўцы, калi ўскалыхалася сетка варотаў "зуброў". Самым крыўдным чынам гэта адбылося ў самым пачатку трэцяга перыяду. Усё той жа Мiхалёў рабiў пас партнёру праз свой пятачок, а атрымалася галявая перадача Радзiвоевiчу. Той проста не мог не скарыстацца такiм падарункам. Напрыканцы гульнi вырашыў сказаць слова i "беларускi" славак: на пару з iм Саўлiецiс трошкi скарацiў адставанне ў лiку, але цягнiк ужо быў далёка. Што атрымаецца з iншым цягнiком, на чале якога рвецца з яраслаўскiх далячыняў "Лакаматыў", заўзятары бела-блакiтных даведалiся ўчора вечарам ужо пасля падпiсання "Звязды" ў друк. Падрабязнасцi ў заўтрашнiм нумары. Яўген ВАРАКСА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыццё вельмi падобнае на спорт. Спорт вельмi падобны на жыццё. I тут i там усё вырашаюць нейкiя дробязi. Часам зусiм выпадковыя, на якiя нават не звяртаеш спачатку ўвагi. Падаецца, такiм фактарам для хакейнага "Дынама" ў гэтым сезоне будзе, калi ўжо не стаў, Вiктар Касцючонак.
|
|