Вяртанне Сяргея Касціцына
25.11.2009 11:21
—
Новости Спорта
|
Малодшы з братоў Касціцыных гэтай ноччу дэбютаваў у сёлетнім рэгулярным першынстве Нацыянальнай хакейнай лігі. Ягоны «Манрэаль» прымаў «Каламбус». «Манрэаль» намаганнямі Камарэлі адкрыў лік, дарэчы, яму асісціраваў Андрэй Касціцын. «Каламбус» змог выйсці наперад, але «канадцы» іх зноў дагналі і перагналі — 5:3. Апошнюю шайбу ў сустрэчы Лап’ер закінуў з перадачы Сяргея Касціцына. Малодшы з наваполацкіх братоў Касціцыных пачынаў сезон у фарм‑клубе «Манрэаля» «Гамільтане», але добрай гульнёй заслужыў, каб зноў пайсці на павышэнне. Дэбютны матч Сяргей скончыў з каафіцыентам карыснасці +2. Ягоны брат Андрэй Касціцын у 24 сустрэчах рэгулярнага першынства набраў 10 пунктаў (2 галы + 8 перадач), і з’яўляецца шостым бамбардзірам клубу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Малодшы з братоў Касціцыных гэтай ноччу дэбютаваў у сёлетнім рэгулярным першынстве Нацыянальнай хакейнай лігі. Ягоны «Манрэаль» прымаў «Каламбус».
|
|