Захараў вызначыўся з асістэнтамі ў нацыянальнай хакейнай зборнай
27.11.2009 09:44
—
Новости Спорта
|
Андрэй Хамутоў і Дэйв Льюіс будуць асістэнтамі галоўнага трэнера хакейнай зборнай Беларусі Міхаіла Захарава. Хамутоў узначальвае маскоўскае «Дынама», а Льюіс дапамагаў папярэдніку Захарава Глену Хэнлану. «Хамутоў будзе другім трэнерам. Афіцыйна яго кандыдатура будзе абмяркоўвацца ў пятніцу, але абмеркаванню яна не падлягае», — заявіў Захараў на прэс‑канферэнцыі ў сталічным Палацы спорту пасля завяршэння матчу чэмпіянату КХЛ «Дынама» (Мінск) — «Дынама» (Масква) (4:2). Паводле слоў галоўнага трэнера зборнай, ён патэлефанаваў Хамутову ў той жа дзень, калі ў яго штаб адмовіўся ўвайсці настаўнік мbнскага «Дынама» Аляксандр Андрыеўскі. Сам Хамутоў заявіў беларускім журналістам, што «хацеў бы паехаць на Алімпійскія гульні». Што да Льюіса, то засталося вырашыць адно невялікае пытанне, якім цяпер займаецца Міністэрства спорту і турызму, паведаміў Захараў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Андрэй Хамутоў і Дэйв Льюіс будуць асістэнтамі галоўнага трэнера хакейнай зборнай Беларусі Міхаіла Захарава.Хамутоў узначальвае маскоўскае «Дынама», а...
|
|