На чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы беларусы заваявалі сем медалёў. 21.by

На чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы беларусы заваявалі сем медалёў

30.11.2009 10:25 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сем медалёў — залаты, пяць сярэбраных і бронзавы — заваявалі беларускія спартсмены на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы, які прайшоў у Паўднёвай Карэі 20—29 лістапада.

Сяргей Лагун (да 85 кг) стаў першым у штуршку, трэцім у рыўку і другім па суме дваябор’я. Анастасія Новікава (да 58 кг) была другой у рыўку, штуршку і суме дваябор’я, Ганна Бацюшка (да 63 кг) — другой у рыўку.

У агульным медальным заліку Беларусь заняла сёмае месца пасля Кітая (18 залатых, 11 сярэбраных і 10 бронзавых), Казахстана (9, 1, 2), Паўднёвай Карэі (6, 3, 5), Арменіі (3, 4, 5), Польшчы (3, 0, 0) і Расіі (2, 9, 2).

На сусветным першынстве з‑за траўмы не выступіў алімпійскі чэмпіён Пекіна Андрэй Арамнаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сем медалёў — залаты, пяць сярэбраных і бронзавы — заваявалі беларускія спартсмены на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы, які прайшоў у Паўднёвай Карэі 20—29...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика